Winamp Logo
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску. Cover
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску. Profile

Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуску.

Biélorusse, Children Stories, 44 saisons, 76 épisodes, 16 heures, 16 minutes
A propos
Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Episode Artwork

71_Байка пра Халакост і Малы Трасьцянец

Паслухайце сёння  гамонку пра  сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і  яго  брудныя  праяўленні на тэрыторыі Беларусі.  З дапамогаю  сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара,  загадчыка  кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава. 
08/09/202315 minutes, 45 secondes
Episode Artwork

70_ Пра дзедава аўтапрыгодніцтва.

А зараз “пачастую”  вас байкаю пра выпрабаванні, якія    суправаджалі, здараліся,  трапляліся на маім аўтамабільным шляху.   З прыправаю авантурызму. Паслухаць, без аніякіх абмежаванняў, можна проста тут. Ды з уласным досьведаім параўнаць. То запрашаю.
25/08/202312 minutes, 20 secondes
Episode Artwork

68_пра жыццё людзей бронзавага веку на Беларусі.

Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як   людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія  культы маюць тагачаснае паходжанне. А дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч. Працяг размовы  са спадаром Міколам пра эпоху бронзы і людзей тагачасных  даслухаць можна тут www.patreon.com/belarusianfables   Яшчэ поўны тэкст байкі прачытаць,  фотаздымкі  арыгінальныя прагледзець.   Са слоўнічкам пазнаёміцца,  на  пытанні паспрабаваць адказаць. Жартаўлівыя. Каб веды атрымАныя замацаваць.   Ды байкапісца  не толькі  маральна  падтрымаць можна. То хадзем!
28/07/20234 minutes, 30 secondes
Episode Artwork

65_ Байка пра   дух прадпрыймальніцкі  і станок  Скарыны.

Не змог  утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі,   не расказаць  пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім   Скарынавыя. Тых жа, хто   гісторыяю  аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю за мною на патрэон  перайсьці  www.patreon.com/belarusianfables .  Дзе пачуеце як мастакі Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларусаў прадпрыймальных,  спрыт свой на справу добрую накіравалі.   Там сама  поўны тэкст байкі  можна прачытаць, фотаздымкі праглядзець.    Са слоўнічкам пазнаёміцца,  на  пытанні жартаўлівыя паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць.    Ды байкапісца  не толькі  маральна  падтрымаць можна. То хадзем!
16/06/20234 minutes, 8 secondes
Episode Artwork

64_Байка пра  Заслаўскае гарадзішча “Вал”.

Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”,  прапаную  перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў  былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх  размясьціўся,  на другі  бок ад   чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца. Каб жа   апавяд пра  разбудову фартэцыі  цалкам паслухаць,   запрашаю на патрэон перайсьці  www.patreon.com/belarusianfables.     Там можна   поўны тэкст байкі прачытаць, інтэрв’ю  са слынным дасьледчыкам фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколам Волкавым  паслухаць,  гістарычныя і сучасныя фотаздымкі гараздішча “Вал” паглядзець.   Са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні жартаўлівыя паспрабаваць адказаць. Каб замацаваць веды атрыманыя.  Ды байкапісца  не толькі  маральна  падтрымаць. То хадзем!
02/06/20233 minutes, 40 secondes
Episode Artwork

63_Байка пра Алену Кіш ды Заслаўскі  музей дыванкоў маляваных.  

 Працягваючы гаворку пра самабытных мастакоў Беларускіх,  раскажу сёння пра лёс і творчасьць Алены Кіш.   Пра тое, як яе працы пад адзін дах з працамі Язапа Драздовіча патрапілі паслухаць можна на патрэон перайшоўшы. www.patreon.com/belarusianfables.     Там  галоўны захавальнік музея-запаведніка   “Заслаўе” Аляксандр Рак пра стварэнне с музея Беларускай  маляванкі  ў складзе запаведніка распавядзе. Адрыццё новага музея акурат сёння, у звязку са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў, адбываецца. Тамсама поўны тэкст байкі прачытаць можна, здымкі дываноў пабачыць, ды падрыхтоўку залаў  музея  да адкрыцця.   Са слоўнічкам пазнаёміцца.  На  пытанні паспрабаваць адказаць. Жартаўлівыя. Каб веды атрыманыя замацаваць, і на  вандроўку ў Заслаўе  наважыцца. То хадзем!
19/05/20234 minutes, 19 secondes
Episode Artwork

62_Пра дзедавы калямузейныя ўніверсітэты.

Сабраў гэтым разам папярэднія замалёўкі пра жыццёвы шляхкалямузейны.  Уласны. Ды агучыў. “Можа не паможа, але не пашкодзіць”- як казала некалі  мая бабця Надзея.  Тых жа, хто   на чужых памылках вучыцца спрабуе, запрашаю перайсьці  па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables.     ў Краіну Байкію. Дзе працяг пакручастай байкі  даслухаць можна,  ды  поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі людзей уплывовых пабачыць.   Са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні паспрабаваць адказаць. Жартаўлівыя. Каб над уласным лёсам задумацца. То хадзем!
12/05/20233 minutes, 30 secondes
Episode Artwork

61_пра  фобію Марціна Лютэра,  Францыска Скарыну ды  “замах на забойства”. 

Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі  Францыска Скарыны  з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як   боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць. Калі ж да дэталёвых характарыстык,  прычын і матываў цікаўнасьць застанецца,  запрашаю байку да канца даслухаць на патрэоне: ⁠www.patreon.com/belarusianfables.   Да поўнага  тэксту  далучыцца,   на фотаздымкамі  героя ды асяродку тагачаснага  пагледзець.   Са слоўнічкам пазнаёміцца, на  пытанні паспрабаваць адказаць. Жартаўлівыя. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
28/04/20233 minutes, 30 secondes
Episode Artwork

60_Як дзеда паравозы на “вечны спачын” адпраўляў.

Запрашаю вас  гэтаю байкаю да чароўнага святла  чыгуначнага руху далучыцца :)  Калі,  дзе, як  навошта чыгунка ды паравозы   з’явіліся. Чаму  мой лёс так моцна  з імі зьнітаваны. Тых жа, хто тэхнікаю лакаматыўнаю  глыбей  зацікавіўся, запрашаю патрэон  наведаць, каб  да поўнага зместу   байкі далучыцца:  ⁠www.patreon.com/belarusianfables⁠.    Дазнацца як паравозы з сярэдзіны  ўладкаваныя, ды праз якія трансфармацыі  прайшлі.  Пра сёняшніх паравозанаступікаў. Поўны  тэкст  байкі прачытаць,  гукі чароўныя пачуць, фотаздымкі   паглядзець.   Са слоўнічкам пазнаёміцца і   на  пытанні жартаўлівыя паспрабаваць адказаць. Праверыць наколькі веды затрымаліся.
14/04/20234 minutes
Episode Artwork

59_Пра тое, як дзеда з Непалам пазнаёміўся. 

Паслухайце чарговую байку з  вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала  даляцець.  За жыццём людзей простых паназіраць.  Да веры іншай  дакрануцца.   Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай.    Смачных страваў з  напоямі  пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца,  каб  ранак неверагодна прыгожы  там сустрэць. Ды  вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных.  Якія пяць гадоў  у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся. Тых жа, хто насамрэч вандроўкамі далёкімі захопены, да поўнага зместу   байкі далучыцца запрашаю.  Каб,  праслухаўшы, поўны  тэкст  прачытаць,  захапляльныя відэа з  фотаздымкамі  паглядзець.   Са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні паспрабаваць адказаць. Жартаўлівыя. Што веды атрыманыя замацоўваюць. 
31/03/20234 minutes, 30 secondes
Episode Artwork

55_Пра балоты і нячысьцікаў

А вось і байка пра балоты. Адкуль і як яны на зямлі з’яўляюцца, якую ролю ў прыродзе Беларусі адыгрываць, чаму часам сімвалам Беларусі лічацца.  Пра міфічных насельнікаў гаворка пойдзе, пра літаратуру  высокую і творы, у  якіх балоты апяваюцца.  Тых жа, хто  тэмаю балотаў глыбей зацікавіўся  запрашаю перайсьці за мною  па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables  ў Краіну Байкію каб тэкст байкі  прачытаць,  са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні жартаўлівыя паспрабаваць  адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
03/02/20234 minutes, 42 secondes
Episode Artwork

54_Пра Скарынічаў

А вось і байка пра Скарынічаў,  дзяцей Францыскавых. Тым  нешматлікім,  што дасьледчыкі  на сёння валодаюць,  ласкава падзяліўся з намі Павел Котаў, дактарант  Чэшскага    ўніверсітэта  Аламоўц. Пра бацькоў і магчымае месца народзінаў.  Тых жа, хто  насамрэч  зацікавіцца далейшым лёсамі абодвух сыноў, запрашаю перайсьці  па спасылцы www.patreon.com/belarusianfables  ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі  працяг байкі  даслухаць можна, генеалагічную схему роду Скарынавага пабачыць, поўны тэкст байкі  прачытаць,  са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні жартаўлівыя паспрабаваць  адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
20/01/20236 minutes, 55 secondes
Episode Artwork

52_пра саломапляценне і павука саламянага.

А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА  беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з  саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны  сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія  беларусам штодня і па сьвятах служылі. Хто  ж насамрэч практыкаю саломапляцення зацікавіцца, дазнацца схоча што гэта за павукі такія, адкуль ўзяліся, што ў хаце робяць, ды як іх самім  канструяваць можна,  запрашаю ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі  працяг байкі  даслухаць можна, але і поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі вырабаў саламяных  разгледзець,  са слоўнічкам пазнаёміцца, ды  на  пытанні жартаўлівыя вакол саломапляценьння паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
23/12/20225 minutes
Episode Artwork

47_ Пра стварэнне і аднаўленне таго, чаго магло б і не быць.

У  дні святкавання юбілею сціплага Еўрапейскім   гуманітарным  ўніверсітэтам паслухайце гісторыю пра лёс ягоны.  Няпросты. Захапляльны.  Павучальны.
14/10/202214 minutes, 34 secondes
Episode Artwork

#24_пра Агінскага, паланез і эміграцыю

Шаноўныя слухачы і слухачкі! Прапаную паслухаць сёння першую байку другога сезона. Пра чаловека слыннага Міхаіла Клеафаса Агінскага і паланез ягоны. Якім чынам яны Беларусь з Італіяй павязалі.  Пра тое, як музыка, што з нагоды   развітання  з Радзімаю ніпісана была,  вяртацца   дахаты душы чалавечыя кліча.Слухаць можна  на  Anchor і Spotify,  Apple -, Google-  і Yandex-падкастах,  ў Facebook,  Іnstagram,  Тelegram  і на Youtube. і  пра падтрымку ініцыятывы на плацоўцы Патрэон  https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.
18/01/202215 minutes, 10 secondes