Winamp Logo
Idea X Cover
Idea X Profile

Idea X

Belarusian, Cultural, 1 season, 130 episodes, 4 days, 5 hours, 36 minutes
About
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука. Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Episode Artwork

Віта Раманенка: быць беларусам — сёння гэта для нас найважнейшая ідэя

4 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, рэжысёрка, былая намесніца старшыні “Таварыства маладых літаратараў”, пісьменніца, мастацтвазнаўца, сяброўка Асацыяцыі мастакоў Пасадэны (Каліфорнія), заснавальніца галерэі VitArt Gallery (Лос-Анджэлес, ЗША) Віта Раманенка (Solzberg). Беларусы спрадвеку ведалі, што мадэль сусвету нашмат складанейшая, чым падаецца на першы погляд. І гэтыя свае веды нашы продкі закадавалі ў народных абрадах і малюнках вышыванак, у традыцыях і… павуках. Тых самых саламяных павуках, якія мы ўспрымалі не больш як забаўку ці цацку. А гэта складаная канструкцыя, наш партал сувязі з сусветам, канал, праз які мы можам уплываць на свой лёс і сваю будучыню, перакананая Віта Раманенка. Пра тое, чаму ў беларускай нацыі заўжды існавала (і працягвае існаваць) перарванасць пакаленняў, што насамрэч уяўляюць з сябе “павукі” і як гэта — жыць у адпаведнасці з вібрацыямі свайго генафонду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вітай Раманенка.
7/4/202452 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Павел Станкевіч: мы розныя, але роўныя, дзяржава — гэта не нацыя, такая мая ідэя

27 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік фестывалю абуджаных “TUTAKA”, старшыня фонду “TUTAKA” Павел Станкевіч. Беларусы могуць нават не ўсведамляць сваёй беларускасці ці нават свядома ад яе адмовіцца, але яны заўсёды будуць заставацца “тутэйшымі”. І, магчыма, менавіта гэтая “тутэйшасць” выратавала беларусаў як нацыю. Бо хаваючыся ў сваёй “тутэйшасці”, нашыя людзі так і не здолелі пераканаць сябе і сказаць “я расіянін” ці “я паляк”. Але з часам сапраўдная беларускасць праб’ецца праз любую “тутэйшасць”, перакананы Павел Станкевіч. Пра тое, чаму нельга дзяліць беларусаў на “беларускіх” і “польскіх”, чаму часам важна адчуць сябе меншасцю і як беларусаў выратавала іх “тутэйшасць”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Станкевічам.
6/27/202452 minutes, 48 seconds
Episode Artwork

Сяргей Бесараб: праз Беларусь да зорак — выдатная нацыянальная ідэя!

20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — навуковец у галіне калоіднай хіміі, былы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Акадэміі навук Беларусі, вынаходнік, футуролаг, навуковы журналіст, папулярызатар тэхнічнай навукі Сяргей Бесараб. Беларусы як нацыя заўжды рухалі чалавецтва да зорак. Мы — касмічная нацыя, фактычна нацыя інжынераў-прыборабудаўнікоў. Але імкнучыся да зорак, мы абавязаныя памятаць пра свае карані. Бо адарваўшыся ад каранёў, адрокшыся ад сваёй ідэнтычнасці і беларускасці, мы з касмічнай нацыі ператворымся ў звычайных “касмічных валацуг” без мэты і без памяці, перакананы Сяргей Бесараб. Пра тое, чаму беларускія навукоўцы ў пераважнай большасці не ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, ці можа навука спрыяць нацыянальнай свядомасці нацыі і як беларусы сталі “касмічнай нацыяй”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Бесарабам.
6/20/202456 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Лідзія Тарасенка: мы мусім трымацца каранёў, рабіць нечаканае і эвалюцыянаваць

13 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Лідзія Тарасенка. У той сітуацыі, у якой сёння аказалася беларуская нацыя, нам неабходна найперш трымацца сваіх каранёў і ведаць сваю ідэнтычнасць, каб атрымаць “устойлівасць” у гэтай віхуры падзей. Другое — рабіць тое, чаго ніхто ніколі не рабіў, і заставацца заўжды на светлым баку. Толькі ў такім выпадку мы зможам эвалюцыянаваць, каб не застацца ў мінулым, перакананая Лідзія Тарасенка. Пра тое, чаму нават у часы глабалізацыі так важна ведаць сваю ідэнтычнасць, дзе знайсці рашучасць, каб рабіць нечаканае і пры гэтым заўжды заставацца на светлым баку, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лідзіяй Тарасенка.
6/13/202456 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Генадзь Манько: Мая нацыянальная ідэя — гісторыя, мова, годнасць

6 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве, бізнесовец, былы выведнік Генадзь Манько. Мы вельмі дрэнна ведаем сваю гісторыю. І прычына не толькі і нават не столькі ў тым, што беларусам уласная гісторыя не цікавая. Рэч найперш у тым, што нашу гісторыю ад нас наўмысна хаваюць. Шмат пра якія гістарычныя падзеі мы проста не можам даведацца, бо пра іх не гавораць школьныя падручнікі па гісторыі, гэтым падзеям не прысвечаныя экспазіцыі ў музеях і пра іх няма навуковых прац. Іх схавалі ад беларусаў у архівах і забаранілі ўваход. Таму для нас вельмі важна гэтыя архівы адкрыць і вярнуць сабе памяць, перакананы Генадзь Манько. Пра тое, чаму шмат што з гісторыі беларускага народа нам не вядомае зусім, чаму вяртанне памяці і веданне гісторыі такое важнае і ці сапраўды шлях узброенага супраціву — гэта не наш шлях сёння, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Манько.
6/6/202451 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Алена Прыходзька: мова, годнасць, еднасць — тры словы маёй нацыянальнай ідэі

30 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экс-старшыня камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, журналістка, валанцёрка і грамадская актывістка Алена Прыходзька. Ва ўмовах, калі мы аказаліся за мяжой і раскіданыя па ўсім свеце, нам вельмі важна захоўваць і пашыраць выкарыстанне роднай мовы — у сям’і, у камунікацыі з суайчыннікамі. І самае галоўнае — перадаваць беларускую мову сваім дзецям. Бо так мы ўмацоўваем у сабе павагу да сваёй ідэнтычнасці і, адпаведна, да саміх сябе. Без павагі да сябе не будзе ў нас і павагі да людзей наўкола, перакананая Алена Прыходзька. Пра тое, ці здолее беларускае грамадства ў выгнанні знайсці ў сабе сілы захаваць сваю ідэнтычнасць, пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў і патрэбу нацыянальнай еднасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Прыходзька.
5/30/20241 hour, 1 second
Episode Artwork

Настасся “Север” Махамет: беларусы павінны прыняць сваю свабоду — такая мая ідэя

23 траўня ў эфіры Еўрарадыё — добраахвотніца, былая камандзір медычнай роты палка імя Кастуся Каліноўскага Настасся “Север” Махамет. У пераважнай сваёй большасці беларусы не ўсведамляюць ні таго, што такое свабода, ні яе каштоўнасці. Да ўсяго, яны і не гатовыя яе прыняць. Бо свабода — гэта яшчэ і адказнасць за выбар, які ты робіш, і за твае дзеянні. Таму сёння для нас галоўнае — знайсці ў сабе смеласць прыняць свабоду, перакананая Настасся “Север” Махамет. Пра тое, ці здолее беларускае грамадства знайсці ў сабе сілы, каб паразумецца, ці мае яна на беларусаў крыўду і пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настассяй “Север” Махамет.
5/23/202454 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Веста Свендсэн: поліэтнічнасць, інклюзіўнасць, нацыяналізм — такая мая ідэя

16 траўня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, кандыдатка ў магістратуру Цэнтра вывучэння Халакоста і генацыду Ешыва-універсітэта, бакалаўр у галіне русістыкі, псіхааналітык, кандыдатка ў дэлегаты Каардынацыйнай рады ад выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Веста Янусік-Свендсэн. Сёння беларускае грамадства знаходзіцца ў сітуацыі, калі нам трэба вучыцца двум вельмі важным рэчам: здароваму нацыяналізму і дэмакратычным працэдурам. І мы гатовыя як да першага, так і да другога — падзеі 2020 года і тое, як беларусы спраўляюцца з выпрабаваннямі, даюць падставы верыць, што мы пройдзем гэты шлях годна і здолеем пабудаваць сваю беларускую і дэмакратычную краіну, пераканая Веста Янусік-Свендсэн. Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю беларускасць, дзе б ты не знаходзіўся, чаму глабалізацыя не супярэчыць нацыянальнаму будаўніцтву і які нацыяналізм — здаровы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вестай Янусік-Свендсэн.
5/16/202457 minutes, 32 seconds
Episode Artwork

Сяржук Кедышка: Бог, Радзіма, Воля — тры словы нашай нацыянальнай ідэі

9 траўня ў эфіры Еўрарадыё — дэсантнік, сустваральнік патрыятычна-спартовай абароннай арганізацыі беларусаў у Польшчы “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка. Шмат сказана пра цярплівы беларускі народ, які шматвекавымі пакутамі і прыгнётам даведзены да стану, калі ён нібыта не здольны ўзняць свой голас і сваю галаву. Але гэта не так. Хоць беларускі народ і сапраўды мае вялікі запас цярпення, але гэты запас небясконцы. Таму сітуацыя, у якой беларусы знаходзяцца сёння, мусіць скончыцца паўстаннем. І яно будзе не такім мірным, як у 2020 годзе, перакананы Сяржук Кедышка. Пра тое, чаму нельга казаць пра “баязлівасць” беларускага народа, чаму наперадзе нас чакае паўстанне, і пра тое, ці магчымы ў Беларусі нацыянальна-вызвольны рух, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяржуком Кедышкам.
5/9/202447 minutes, 30 seconds
Episode Artwork

Павал Сакурэц: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!

2 траўня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.Org (Мінеапаліс, ЗША), бізнесовец і заснавальнік кампаніі Real Estate Liquidators, сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц. Спрадвеку ў беларускага народа на яго шляху да незалежнасці і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы было шмат ворагаў. Гэтыя ворагі ў нас ёсць і сёння. І гэта не толькі ідэалогія так званага “рускага свету”, не толькі рэжым Лукашэнкі і ён сам як ненавіснік усяго нацыянальнага і нашай беларускасці, але і… самі беларусы, якія не шануюць беларускай мовы, культуры і гісторыі, перакананы Павал Сакурэц. Пра тое, якое значэнне для беларусаў сёння маюць беларуская мова і культура, як нам захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой і пры чым тут салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Сакурцом.
5/2/202442 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Аліна Нагорная: мова і асоба — адно без другога існаваць не можа, гэта наша ідэя

25 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, публіцыстка, аўтарка кнігі “Мова 404” Аліна Нагорная. Не маюць рацыі тыя, хто заклікае найперш думаць пра нейкія матэрыяльныя каштоўнасці, эканоміку і дабрабыт, пакідаючы “моўныя” і “культурныя” пытанні на потым — на той час, калі мы будзем жыць заможна і ў нас з’явіцца вольны час для заняткаў пытаннямі “другаснымі”. Пытанні пашырэння і развіцця беларускай мовы, падтрымкі культуры і гістарычнай спадчыны не другасныя, імі трэба займацца калі не раней за ўсё астатнія, то паралельна, бо інакш ніякіх зменаў да лепшага мы не дасягнем, перакананая Аліна Нагорная. Пра тое, як нам захоўваць і развіваць беларускую мову за мяжой, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, ці паспеем мы зрабіць неабходнае, каб наша родная мова сапраўды не стала “мовай 404”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Нагорнай.
4/25/202455 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Зміцер Васэрман: беларусы — нармальны еўрапейскі народ, і ў гэтым наша ідэя

18 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман. Беларусы — людзі практычныя і больш за ўсё цэняць “нармальнасць”. Мы хочам мець нармальны заробак, каб будаваць свой “нармальны” дабрабыт. Нам неабходныя нармальныя адносіны з усімі суседзямі, каб каб яны не заміналі нам будаваць сваю нармальнасць на сваёй зямлі. Адпаведна, беларусы не хочуць, каб да іх лезлі нейкія замежнікі са сваімі звышідэямі і імкнуліся нас у свае звышідэі ды іх рэалізацыю ўцягнуць. Нармальнасць — беларускае ўсё, перакананы Зміцер Васэрман. Пра тое, як нам захаваць сваю нармальнасць і абараніць яе ад нападу нейкіх чужых звышідэй, якую ролю ў пабудове беларускай нармальнасці мусяць адыгрываць нацыянальныя адметнасці, як на нашую свядомасць і ідэнтычнасць уплывае эміграцыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Васэрманам.
4/18/202445 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Марына Львова: наша ідэя — мова, культура, годнасць і гордасць быць беларусам

11 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка нон-профіта Беларусаў Бостана I Новай Англii, філолаг-балканіст, менеджар праектаў і выкладчык шэрагу бізнес-школ у Беларусі, Казахстане, Сербіі і Maкeдоніі Марына Львова. Беларуская мова, культура, гісторыя, уся гэтая нашая беларушчына, маюць нейкую магічную і прыцягальную сілу. Менавіта таму яны не толькі не знікаюць і не паміраюць насуперак ціску і спробам знішчыць іх, але і пранікаюць у душы ўсё новых пакаленняў беларусаў. Гэта мы назіраем сёння, калі людзі, якія вымушаныя былі пакінуць Айчыну, імкнуцца не проста захоўваць, але і пашыраць сваю беларускасць, перакананая Марына Львова. Пра тое, як заставацца беларусам у эміграцыі і навошта нам на чужыне трымацца за свае нацыянальныя адметнасці, ці ёсць падабенства ў лёсе габрэйскага і беларускага народаў і пра бізнес-мадэль Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Львовай.
4/11/202446 minutes, 4 seconds
Episode Artwork

Ілля Сільчукоў: не бойцеся і штодня мацуйце ў сабе беларуса — з такой ідэяй жыву

4 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — оперны спявак, выкладчык Ілля Сільчукоў. Як бы моцна беларускае грамадства, беларусы ні былі сёння падзеленыя ідэялогіяй і межамі, але ж па вялікім рахунку мы — адзін народ, у нас адна Айчына і нам за яе аднолькава баліць. І калі нарэшце ў нас з’явіцца магчымасць сабрацца ўсім разам, то мы абавязкова здолеем паразумецца. Бо іншага выйсця ў нас няма, калі мы хочам, каб наша Бацькаўшчына працягвала існаваць, перакананы Ілля Сільчукоў. Пра тое, як захаваць сябе ў часы, калі "ламаецца свет", навошта нам у часы глабалізму трымацца за сваю нацыянальную адметнасць, і пра ролю культуры і гісторыі для народа мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Іллём Сільчуковым.
4/4/20241 hour, 9 minutes, 45 seconds
Episode Artwork

Саша Рэйзар: свабода, дэмакратыя, інклюзіўнасць — такой бачу нацыянальную ідэю

28 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — навукоўца, лектарка на факультэце нямецкіх і славянскіх моў, кіно і СМІ ўніверсітэта Санта-Барбары (ЗША), сяброўка Беларускай Рады культуры, актывістка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і суполкі беларусаў Лос-Анжэлеса Саша Рэйзар. Найперш нам неабходна імкнуцца пабудаваць краіну, дзе будуць паважаць правы чалавека. І дзе кожны чалавек меў бы магчымасць развівацца без аніякіх перашкод. Якіх бы кірункаў гэтае развіццё ні тычылася: бізнесу, навуковай дзейнасці, творчасці альбо адукацыі. Пры гэтым нам ні ў якім разе нельга забывацца на нашыя нацыянальныя адметнасці, перакананая Саша Рэйзар. Пра тое, як эміграцыя ўплывае на пачуццё нацыянальнай свядомасці і годнасці, навошта нам у сучасным свеце імкнуцца захоўваць сваё і ў якім фільме паказаная нашая нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашай Рэйзар.
3/28/202455 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Віталь Рак: свабода, салідарнасць, справядлівасць, развіццё — у гэтым наша ідэя

21 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік спартовага клуба “Волат”, трэнер, настаўнік і грамадскі актывіст Віталь Рак. Беларуская нацыя стаіць перад дылемай: вярнуць сабе сваю мову, ідэнтычнасць і нацыянальную свядомасць і адваяваць сваю Беларусь у лукашыстаў і “рускамірцаў” — альбо знікнуць як нацыя і як незалежная краіна, ператварыўшыся ва ўскраіну “расійскай імперыі 2.0”. Разумеючы гэта, мы мусім не толькі займацца пашырэннем нашых нацыянальных каштоўнасцяў сярод аднадумцаў, але і рыхтавацца да вайны за сваю Айчыну, перакананы Віталь Рак. Пра тое, як знайсці і ўзмацніць сваю беларускасць ва ўмовах эміграцыі альбо ўнутранай акупацыі, чаму нам не пазбегнуць вайны і як да яе рыхтавацца, а таксама пра тое, ці гатовы ён “перагарнуць старонку” дзеля вяртання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Ракам.
3/21/202442 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Маргарыта Ворыхава: свабода, незалежнасць, роўнасць — мая нацыянальная ідэя

14 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, прадстаўніца Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”) Маргарыта Ворыхава. Нічога страшнага няма ў тым, што мы да сёння працягваем фармуляваць, пераасэнсоўваць і разважаць пра сваю нацыянальную ідэю. Таму што, на мой погляд, нацыянальная ідэя — гэта не канчатковая мэта, а працэс. Не можа і не павінна быць так, што некалі нацыя сфармулявала сваю нацыянальную ідэю і яна застаецца нязменнай цягам вякоў. Мяняецца наваколле, мяняюцца ўмовы, кантэкст і мы ў тым ліку. І наша ідэя павінна змяняцца разам з намі, перакананая Маргарыта Ворыхава. Пра тое, як абараніцца ад уплыву і ўздзеяння ідэй “рускага міру” на розум беларускай моладзі, навошта захоўваць сваю ідэнтычнасць, жывучы за мяжой, і пра патрэбу вярнуцца ў Беларусь мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Ворыхавай.
3/14/202450 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя

7 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — грамадска-палітычная дзяячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 да 2020 года, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы, экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям. Сёння для беларусаў вельмі важна вучыцца самім прымаць рашэнні і адказваць за іх вынік. Бо толькі ў дзяржаве, пабудаванай на самакіраванні, наша сапраўды свабодная і незалежная будучыня. Але падмуркам усё адно мусіць быць наша нацыянальная ідэнтычнасць. І здольнасць бараніць сваё, перакананая Алана Гебрэмарыям. Пра тое, чаму нельга падзяляць беларусаў і трэба шукаць паразумення і з “ябацькамі”, і з “рускамірцамі”, ці важныя для моладзі нацыянальныя каштоўнасці і пра важнасць умення прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аланай Гебрэмарыям.
3/7/202457 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Алана Гебрэмарыям: захоўваць сваё і імкнуцца да свабоды — мая нацыянальная ідэя

7 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — грамадска-палітычная дзяячка, адна з лідарак "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і "Моладзевага блока" ў перыяд з 2018 да 2020 года, былая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы, экс-сяброўка асноўнага складу Каардынацыйнай рады і былая палітзняволеная Алана Гебрэмарыям. Сёння для беларусаў вельмі важна вучыцца самім прымаць рашэнні і адказваць за іх вынік. Бо толькі ў дзяржаве, пабудаванай на самакіраванні, наша сапраўды свабодная і незалежная будучыня. Але падмуркам усё адно мусіць быць наша нацыянальная ідэнтычнасць. І здольнасць бараніць сваё, перакананая Алана Гебрэмарыям. Пра тое, чаму нельга падзяляць беларусаў і трэба шукаць паразумення і з “ябацькамі”, і з “рускамірцамі”, ці важныя для моладзі нацыянальныя каштоўнасці і пра важнасць умення прымаць самастойныя рашэнні і несці за іх адказнасць мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аланай Гебрэмарыям.
3/7/202457 minutes, 28 seconds
Episode Artwork

Вольга Такарчук: мая нацыянальная ідэя простая — мова, гісторыя, незалежнасць

29 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук. Неабходна, каб усё больш беларусаў прачыналася, каб яны згадвалі, хто яны насамрэч, каб людзі цікавіліся сапраўднай гісторыяй сваёй краіны, вывучалі беларускую мову і — марылі пра незалежную Беларусь. І некалі гэтыя нашы мары абавязкова спраўдзяцца, перакананая Вольга Такарчук. Пра тое, чаму вяртанне сабе беларускай мовы такое важнае для беларускага народа, ці магчыма забіць у чалавеку жаданне свабоды, і пра тое, як аб’яднаць падзеленае грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Такарчук.
2/29/202449 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Максім Пазнякоў: Мова, гісторыя, культура і сацыяльная справядлівасць — мая ідэя

22 лютага ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў. Не трэба думаць, што працоўнага чалавека нічога, апроч "чаркі ды шкваркі", не цікавіць. Насамрэч, і пытанні незалежнасці краіны, і сумленных выбараў, і палітычная сітуацыя ў краіне, і нават пытанне беларускай мовы ім важныя, і ўсё гэта яны часцяком абмяркоўвалі ў "курылках". Праўда, цяпер нават у "курылках" і сярод сваіх размаўляць на такія тэмы стала небяспечна, але тое, што людзі маўчаць, не азначае, што ім ўсё пералічанае стала абыякава, перакананы Максім Пазнякоў. Пра тое, чаму імкнучыся да сацыяльнай справядлівасці нельга забывацца пра нацыянальныя каштоўнасці, пра незалежнасць, беларускую мову, гісторыю і культуру і іх значэнне для працоўнага чалавека, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пазняковым.
2/22/202458 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Воля Бромэн: захоўваць і абуджаць у сабе беларушчыну — мая нацыянальная ідэя

15 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка суполкі беларусаў Мічыгана, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы і вядоўца сацыяльных сетак гэтай асацыяцыі Воля Бромэн. Беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі шмат актыўных людзей, гатовых змяняць і змяняцца, вымушаныя былі пакінуць краіну. Безумоўна, у гэтай вымушанай эміграцыі, жывучы ў дэмакратычных, цывілізаваных краінах, гэтыя людзі набудуць каштоўны вопыт, які будзе карысны падчас пабудовы Новай Беларусі. Але галоўны выклік перад імі сёння ў тым, каб на чужыне захаваць у сабе беларуса ўнутранага, захаваць беларушчыну і абудзіць тых, хто яшчэ не прачнуўся, перакананая Воля Бромэн. Пра тое, навошта нам у эміграцыі захоўваць ў сабе беларуса і беларушчыну, чаму без гэтага мы не будзем цікавымі для навакольных і што карыснага можа даць эміграцыя беларускай нацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Воляй Бромэн.
2/15/202451 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Алесь Ліўшын: уся наша нацыянальная ідэя — у воклічы “Жыве Беларусь!"

8 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сакратар савета дырэктараў некамерцыйнай арганізацыі “Seattle Belarusians”, магістр камп’ютарных навук Корнэльскага ўніверсітэта (Cornell University, які ўваходзіць у элітную Лігу Плюшчу), архітэктар праграмнага абсталявання Алесь Ліўшын. Пабудаваць сапраўды беларускую Беларусь — у гэтым наша канчатковая мэта. І на гэтым павінныя быць сканцэнтраваныя нашы намаганні. Дзе б мы сёння ні знаходзіліся. Ніякая ўлада не вечная, і некалі ў нас будзе спрыяльны час. Але каб гэтым часам годна скарыстацца, рыхтавацца трэба ўжо цяпер і ні на імгненне не спыняць высілкаў, скіраваных на тое, каб Беларусь жыла вечна, перакананы Алесь Ліўшын. Пра тое, дзе знайсці сваю беларускасць і як яе захаваць у эміграцыі, чаму і ў глабальным сусвеце важна ганарыцца сваімі адметнасцямі і чаму мала, каб Беларусь проста жыла, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Ліўшыным.
2/8/202455 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Ліза Ветрава: бараніць сваю незалежнасць — у гэтым наша нацыянальная ідэя

1 лютага ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогерка, зорка ТikТоk, вядоўца праграмы "Бусь, Беларусь" на канале "Годна" Ліза Ветрава. Гэта выглядае як цуд, што нягледзячы на ўсе складанасці, праз якія мы прайшлі, у нас ёсць свая родная мова, у нас ёсць свае традыцыі — мы іх не страцілі! — і свая культура. І калі я кажу пра неабходнасць "бараніць сваё", то маю на ўвазе неабходнасць ахоўваць, захоўваць сваё і такім чынам падкрэсліваць сваю ўнікальнасць. І даваць магчымасць іншым пабачыць і зразумець гэтую ўнікальнасць, перакананая Ліза Ветрава. Пра тое, чаму ў пытанні захавання свайго важная любоў, ці патрэбныя моладзі старадаўнія беларускія традыцыі і веданне беларускай мовы, і як дагрукацца да беларусаў, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Лізай Ветравай.
2/1/202454 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Ірэна Катвіцкая: спрадвечная нацыянальная ідэя беларусаў — барані сваё

25 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — этна-спявачка, выкладчыца, рэжысёрка Ірэна Катвіцкая. Свет ізноў вярнуўся ў часы, калі спадзяванні ёсць толькі на сябе — на моц, рашучасць і свядомасць грамадзян тваёй краіны, прадстаўнікоў тваёй супольнасці і нацыі. У выпадку небяспекі табе могуць дапамагчы, падтрымаюць твой народ у змаганні за сябе ці сваю айчыну, але толькі ўласныя намаганні будуць вырашальнымі. Гэта паказваюць прыклады вайны ва Украіне і ў Ізраілі. Таму, калі казаць пра Беларусь, мара вярнуць сабе сваю Беларусь спраўдзіцца, калі самі за гэта будзем змагацца. На жаль, без зброі гэтае змаганне, найхутчэй, выйграць не атрымаецца, перакананая Ірэна Катвіцкая. Пра тое, чаму для будучыні беларускай нацыі важныя беларуская мова, гісторыя і культурная спадчына, ці сапраўды ўвесь беларускі спеўны фальклор пра слёзы, пакуты і боль, ці магчыма вярнуць сабе сваю краіну без узброенай барацьбы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірэнай Катвіцкай.
1/25/202445 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Гойшык: вандрую па свеце з ідэяй: любі сваё, але і чужое паважай

18 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — вандроўнік, вулічны артыст, журналіст-фрылансер Аляксандр Гойшык. Чым больш ты вандруеш, тым больш пераконваешся ў тым, наколькі мы адметныя, наколькі мы цікавы народ і колькі ў нас таго, чым сапраўды можна ганарыцца. Нам проста неабходна навучыцца любіць і паважаць сябе. Але мы не мусім закрывацца ў гэтай сваёй любові, а мусім браць нешта цікавае і карыснае ад іншых народаў. І такім чынам упісвацца, убудоўвацца ў агульны сусвет, перакананы Аляксандр Гойшык. Пра тое, чаму беларусы не берагуць сваё, навошта беларусам за мяжой трэба імкнуцца захоўваць і пашыраць сваю беларускасць і пра падабенства беларусаў і майя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Гойшыкам.
1/18/202458 minutes, 7 seconds
Episode Artwork

Красуліна: не перашкаджайце нам працаваць — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў

Размовы пра тое, што беларусы і рускія — гэта практычна адзіна народ, — не больш чым прапаганда, якую мэтаскіравана ўліваюць нам у галовы. Мы вельмі адрозныя, а такія размовы шкодныя. Бо маюць на мэце выключна прывучэнне беларусаў да думкі, што Беларусь мусіць стаць часткай Расіі, а яны — часткай “трыадзінага братэрскага народа”. Таму нам неабходна захоўваць сваю ідэнтычнасць, пашыраць выкарыстанне беларускай мовы і будаваць адносіны з Расіяй як суседскія, не больш, перакананая Ганна Красуліна. Пра тое, чаму беларусы — гэта не “рускія са знакам якасці”, навошта ў часы глабалізацыі думаць прра нацыянальную ідэнтычнасць і ці трэба запускаць кракадзілаў у роў на мяжы Беларусі і Расіі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Красулінай.
1/11/20241 hour, 4 minutes, 1 second
Episode Artwork

Пётр Шварцман: галоўная ідэя ў словах “Жыве Беларусь!”, а астатняе выкрышталізуецца

4 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — былы галоўны архітэктар праектаў у Інстытуце Белжылпраект, выкладчык, сябра Згуртавання беларусаў Канады Пётр Шварцман. Архітэктурныя рашэнні беларускіх гарадоў павінны быць такімі, каб дапамагаць чалавеку фармаваць ці ўзмацняць сваю беларусацэнтрычнасць. Падкрэсліваць нашу адметнасць і сувязь са сваёй зямлёй. Бо немагчыма быць свабодным, заставацца творчай асобай і захоўваць сваю беларускасць, калі вакол усё “шэрае і ніякае”, перакананы Пётр Шварцман. Пра тое, чаму цяжка быць творчым і свабодным чалавекам, калі наўкол цябе ўсё “шэрае і ніякае”, у якой камеры павінен адбываць пакаранне Лукашэнка і пра важнасць нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пятром Шварцманам.
1/4/202456 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Дабравольскі: цаніць, развіваць, бараніць сваё — мая нацыянальная ідэя

28 снежня ў эфіры Еўрарадыё — былы народны дэпутат СССР і экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў, дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі. Дзякуючы таму, што ў БССР дзяржаўнай мовай была беларуская, нам удалося захаваць яе — пераважная большасць беларусаў хай і не размаўляе на ёй, але беларускую мову разумее. Але тое, што беларуская наменклатура і ў савецкія часы, і ў часы незалежнасці не была нацыянальна арыентаванй, а ўвесь час азіралася на Маскву, стала прычынай адсутнасці беларускай павесткі на дзяржаўным узроўні. У выніку чаго мы маем сёння дзяржаўны генацыд усяго нацыянальна арыентаванага, перакананы Аляксандр Дабравольскі. Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, хто вінаваты ў тым, што мы не скарысталіся гістарычнымі мамантамі і не пабудавалі беларускую Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Дабравольскім.
12/28/202350 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Уладыка Святаслаў: вера, нацыя, духоўнасць і гісторыя — такой бачу ідэю

21 снежня ў эфіры Еўрарадыё — архіепіскап Наваградскі, першы іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін). Для нас як нацыі і як этнаса сёння вельмі важна, каб беларусы заставаліся беларусамі, дзе б яны ні знаходзіліся — у якой краіне, пры якой уладзе, у якіх умовах. Бо калі мы сёння застанемся беларусамі, то нашчадкі нашы таксама будуць беларусамі і будуць пра нас захоўваць памяць. Калі ж мы адрачэмся ад свайго беларускага, то мы памром канчаткова з часам — і як асобы, і як народ, перакананы Уладыка Святаслаў. Пра тое, чаму нам так важна заставацца беларусамі, чаму на нас Гасподзь насылае такія выпрабаванні і ці можна “бараніць сваё” з дапамогай сілы і зброі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладыкам Святаславам, першым іерархам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
12/21/20231 hour, 2 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Мурзёнак: мая ідэя — свабодная, дэмакратычная, незалежная, нейтральная Беларусь

14 снежня ў эфіры Еўрарадыё — доктар медыцынскіх навук, прафесар імуналогіі ў Міжнародным інстытуце радыёэкалогіі імя Сахарава, супрацоўнік Міністэрства аховы здароўя Канады, аўтар 100 навуковых прац, паэт, старшыня аўтарскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, рэдактар вэб-часопіса “Культура. Нацыя”, актывіст беларускай дыяспары Атавы Пётра Мурзёнак. Калі мы хочам існаваць як суверэнная, незалежная дзяржава, то моўнае пытанне да працэсаў будаўніцтва Новай Беларусі мусіць быць падключанае абавязкова. Без нацыянальнай мовы мы ператворымся ў дадатак да ўсходняга суседа і станем “рускімі са своеасаблівым дыялектам”. А гэта можа прывесці і да знікнення беларусаў калі не як этнасу, то як нацыі, перакананы Пётра Мурзёнак. Пра тое, як звязаныя моўнае пытанне і дзяржаўны суверэнітэт, як нам гэтае пытанне вырашыць і захавацца як нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Пётрам Мурзёнкам.
12/14/202359 minutes, 3 seconds
Episode Artwork

Уладзімір Грыгорык: ствараць прыгажосць на нашай агульнай планеце — у гэтым мая ідэя

7 снежня ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, мецэнат, сябра беларускай дыяпары Таронта (Канада) Уладзімір Грыгорык. Мы мусім працаваць на тое, каб людзі ўсёй планеты ведалі і бачылі, што беларусы таленавітыя, што яны могуць ствараць выдатныя рэчы, што яны здольныя прыўнесці нешта ў жыццё ўсяго чалавецтва. Але пры гэтым мы павінны ганарыцца тым, што мы — беларусы, што мы — з Беларусі. Бо агульная прыгажосць на нашай планеце мусіць складацца з нашых нацыянальных адметнасцяў. Такіх, у тым ліку, як мова, культура, гісторыя і традыцыі, перакананы Уладзімір Грыгорык. Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя каштоўнасці, чаму Лукашэнка так ненавідзіць прадпрымальнікаў і ці можна пабудаваць Новую Беларусь, не пазбавіўшыся лукашызма, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Грыгорыкам.
12/7/202358 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Алена Ляпко: еднасць — гэта тое, што нам найперш сёння трэба, і ў гэтым мая ідэя

30 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — мастачка, сяброўка беларускай дыяспары Атавы (Канада), выкладчыца каледжу мастацтваў Атавы Алена Ляпко. Мы шмат апошнім часам разважаем пра гістарычную памяць і пра неабходнасць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы беларусамі, пра ўзмацненне ідэнтычнасці і свядомасці. І гэта сапраўды нам як нацыі неабходнае. Без гэтага мы не можам будаваць новае грамадства і Новую Беларусь. Але найперш сёння нам неабходная еднасць. Менавіта яна мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй на гэтым гістарычным этапе. Без еднасці ў нас не будзе нічога, перакананая Алена Ляпко. Пра тое, як творцу выжыць і захаваць сябе ў эміграцыі, навошта беларусам у іншай краіне ведаць беларускую мову і захощваць сваю ідэнтычнасць, а таксама пра тое, чаму мы не зможам нічога дасягнуць без еднасці і як нам тую еднасць здабыць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Ляпко.
11/30/202353 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Павел Шурмей: мая нацыянальная ідэя простая — адказнасць і веданне гісторыі

23 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд, баец палка Каліноўскага Павел “Дзядзька” Шурмей. Ніхто за нас наш лёс не вырашыць, і таму нельга аддаваць сваю будучыню ў рукі камусьці іншаму. Адпаведна, мы павінны навучыцца браць на сябе адказнасць. І не толькі за свой лёс, за сваю будучыню, але і за будучыню сваёй сям'і ды сваёй краіны. Бо гэта ўсё ўзаемазвязанае. Каб гэта зразумець, дастаткова ведаць гісторыю, перакананы Павел “Дзядзька” Шурмей. Пра тое, як звязаныя гісторыя і будучыня Беларусі, ці магчымае вызваленне краіны мірным шляхам, і пра важнасць умення браць адказнасць за свой лёс у свае рукі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам “Дзядзькам” Шурмеем.
11/23/202350 minutes, 58 seconds
Episode Artwork

Валянціна Трыгубовіч: свабода, мова, камфорт — такая мая нацыянальная ідэя

16 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — палітычная, грамадская і культурніцкая дзяячка, былая сяброўка Сойма Беларускага Народнага Фронта “Адраджэнне”, сяброўка Рады дырэктароў Фундацыі Крычэўскага, архівістка Валянціна Трыгубовіч. Для любога чалавека найбольш важнай з’яўляецца магчымасць свабоднага і камфортнага жыцця на роднай зямлі. Апроч таго, неабходна, каб у Беларусі ў прыярытэце былі беларуская мова і культура. А для таго, каб беларусы заставаліся ў еўрапейскім кантэксце, трэба, каб у людзей былі юрыдычныя і фінансавыя магчымасці для розных замежных вандровак, перакананая Валянціна Трыгубовіч. Пра тое, чым займалася і займаецца беларуская эміграцыя ў ЗША, хто насамрэч зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай, чаму гэта не спадабалася беларускаму грамадству ўзору канца 1980-х гадоў і як нам беларусізаваць Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Трыгубовіч.
11/16/202352 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Ірына Маклейн: Не саромецца быць беларусамі — у гэтым мая нацыянальная ідэя

9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі", кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі, дырэктарка аддзела па сацыяльнай апецы Міністэрства аховы здароўя Шатландыі Ірына Маклейн. Як гэта ні прыкра, сёння для большасці замежнікаў брэнд Беларусі — у трох словах: дыктатура, Лукашэнка, бульба. І нам трэба зрабіць усё магчымае, каб гэты лукашысцкі брэнд змяніць на брэнд нармальнай еўрапейскай краіны. Мы мусім паказваць свету Беларусь, якую мы любім. Але каб гэта пачаць рабіць, нам неабходна навучыцца не саромецца быць беларусамі, перакананая Ірына Маклейн. Пра тое, чым падобныя лёсы Беларусі і Шатландыі, чаму беларусамі часцей становяцца, чым нараджаюцца, і адкуль “лукашызм” у Каардынацыйнай радзе, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Маклейн.
11/9/202352 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Зміцер Хведарук: верхавенства закона — сёння ў гэтым наша нацыянальная ідэя

2 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — багаслоў-рэфарматар, царкоўны гісторык, евангеліст, экс-палітвязень, футбаліст-аматар Зміцер Хведарук. Можна шмат гаварыць пра цяжкі гістарычны лёс, пра спадчыну ВКЛ і пра ціск Расійскай імперыі, пра русіфікацыю і паланізацыю, але, на вялікі жаль, беларускі народ да сёння працягвае “намацваць” сваю ідэнтыфікацыю, асэнсоўваць і ўсведамляць сябе як нацыю. І гэта вельмі важны, хоць і балючы працэс, які мы мусім прайсці да канца. Бо Святое Пісьмо кажа пра тое, што Бог даў чалавеку ідэнтычнасць. Мы не можам не прыняць таго, што дае нам Бог, перакананы Зміцер Хведарук. Пра тое, чаму нацыянальныя адметнасці народа — Божы падарунак, чаму беларусы не хочуць той падарунак прымаць і ніяк не вызначацца са сваёй ідэнтычнасцю і ці можна прабачыць злачынцу, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Хведаруком.
11/2/202357 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Алег Талерчык: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!

26 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — экс-супрацоўнік генпракуратуры Беларусі і былы сябра ініцыятывы былых сілавікоў BYPOL Алег Талерчык. Можна разважаць пра тое, якую цудоўную Беларусь мы пабудуем, як толькі ў нас з’явіцца такая магчымасць. Можна казаць пра эканамічныя ды ўсе іншыя рэформы, якія мы правядзем. Але без дзвюх рэчаў ніякай Новай Беларусі ў нас не будзе — без вяртання сабе беларускай мовы і сябе ў родную мову і без ачышчэння нашага грамадства праз дэкамунізацыю, дэлукашызацыю і люстрацыю, перакананы Алег Талерчык. Пра тое, якім чынам можна вярнуць у агульнае карыстанне беларускую мову, якая люстрацыя ў Беларусі магчымая, і пра пагрозы прыходу да ўлады прарасійскіх сіл мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Талерчыкам.
10/26/202357 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Сяргей Башлыкевіч: “Будзьма разам — і ўсё будзе файна!” — у гэтым сёння мая ідэя

19 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, лідар праекта LEIBONIK, інжынер, гулец “Што?Дзе?Калі?”, інтэлектуал і мамчын сынок Сяргей Башлыкевіч. Веры ў канцэпцыю нейкай Новай Беларусі, якая не толькі будзе ў нас неўзабаве, але і ў тое, што яна будзе не такая, як зараз, практычна няма. Новая Беларусь — гэта нешта такое, чаго мы ніколі не дасягнем. А вось у сучасную Беларусь, якую мы здолеем усе разам пабудаваць, не толькі варта, але і трэба верыць, перакананы Сяргей Башлыкевіч. Пра тое, што такое “вось-вось Беларусь”, чым яна адрозніваецца ад Новай Беларусі і ці трэба будзе ў ірвы на беларуска-расійскай мяжы запускаць кракадзілаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Башлыкевічам.
10/19/202350 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Павел Кірылёнак: мы ёсць, мы — нацыя, і гэта нармальны стан рэчаў — такая наша ідэя

12 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гід па Каталоніі, беларус па ідэнтычнасці, чэх па пашпарце і каталонец па перакананнях Павел Кірылёнак. Нацыянальная ідэя беларусаў практычна нічым не адрозніваецца ад нацыянальнай ідэі любой еўрапейскай нацыі. І гэтая ідэя ў тым, што мы ёсць, мы — беларусы і ў нас ёсць свая хата, у якой мы жывем. Ці некалі зможам у яе вярнуцца, каб там працягваць жыць. І гэта вельмі прынцыповыя рэчы, якія сведчаць, што нацыянальная ідэя ў нас ёсць, яе не трэба прыдумляць. Але трэба яе развіваць і ўзмацняць, перакананы Павел Кірылёнак. Пра тое, ці падобныя беларусы і каталонцы, як нам усвядоміць важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, культуры і сваёй мовы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Кірылёнкам.
10/12/202354 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Таня Віланэла: міласэрнасць, талерантнасць, гасціннасць — нашы адметныя якасці

5 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка беларускай дыяспары Даніі, куратарка і арганізатарка культурных імпрэз дыяспары, тэатральны крытык, валанцёрка Таня Віланэла. Беларусы адметныя спалучэннем такіх якасцяў, як міласэрнасць, талерантнасць і гасціннасць. Нам неабходна гэтыя рысы ў сабе ўмацаваць, пашырыць на ўсё беларускае грамадства і зрабіць іх сваёй нацыянальнай ідэяй, а потым несці гэтую беларускую прыгажосць усяму сусвету, перакананая Таня Віланэла. Пра тое, як у гэтыя змрочныя часы не толькі адшукаць у сабе міласэрнасць і талерантнасць, але і пашырыць гэтыя якасці, чаму сёння надзвычайнае значэнне маюць культура і яе захаванне, а таксама пра тое, ці вернецца эміграцыя на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таняй Віланэла.
10/5/202345 minutes, 41 seconds
Episode Artwork

Валіцкая: мая нацыянальная ідэя простая: дэкаланізацыя і — смерць патрыярхату!

28 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка Пашыранай рады Згуртавання беларусаў Германіі “Razam”, сузаснавальніца Фестывалая беларускай культуры “Minsk&Minga”, спецыялістка ў галіне інтэлектуальнай уласнасці Іна Валіцкая. Як гэта ні дзіўна, але менавіта ў патрыярхаце, які пануе ў беларускім соцыюме, і палягае большасць праблем, якія мы сёння маем. Колішнія каланізатары і сённяшнія дыктатары, якія імкнуцца зрабіць з нас рабоў і забіраюць нашу свабоду, — першасная прычына няшчасцяў беларускай нацыі. Дый стэрэатыпы кшталту “прэзідэнцтва не для жанчыны” не набліжаюць нас да Новай Беларусі, перакананая Іна Валіцкая. Пра тое, як пазбавіцца патрыярхальнага мыслення і чаму без гэтага не пабудаваць Новай Беларусі, чаму культура сёння мае першаснае значэнне, і пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Інай Валіцкай
9/28/202357 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Луцкі: для беларусаў важны дабрабыт і ў гэтым іх нацыянальная ідэя сёння

21 верасня ў эфіры Еўрарадыё — радавы Нацгвардыі ЗША, digital-маркетолаг, актывіст беларускай суполкі Філадэльфіі Яўген Луцкі. Для таго, каб беларусы не пакідалі радзіму ў пошуках лепшай долі, дзяржава мусіць гарантаваць ім магчымасць атрымання дабрабыту на роднай зямлі. Для гэтага мы павінны адбудаваць у Беларусі моцную эканоміку. Што немагчыма без свабоды. Бо толькі свабодны чалавек у свабоднай краіне здольны збудаваць свой дабрабыт, перакананы Яўген Луцкі. Пра тое, што нацыянальнага ў жаданні дабрабыту, навошта беларусам за мяжой беларуская мова і культура, а таксама пра тое, ці здольныя беларусы адваяваць сваю свабоду, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Луцкім
9/21/20231 hour, 49 seconds
Episode Artwork

Аляксандра Беланогава: наша нацыянальная ідэя сёння — годнасць, правы чалавека і гонар

14 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой (АВВА), бакалаўр бізнес-адміністравання, магістарка гуманітарных навук у галіне міжнароднага бізнеса Аляксандра Беланогава. Склалася сітуацыя, калі ў нас як у нацыі пачаўся рост уласнай годнасці. Нам стала мала не толькі “чаркі і шкваркі”, але і больш паважнага дабрабыту — беларусы зразумелі, што ў іх ёсць нацыянальны гонар. Менавіта таму, побач з ростам дабрабыту ішлі рост нацыянальнай свядомасці і годнасці. Яны і мусяць заўжды існаваць побач і развівацца адначасова. Нельга думаць, што спачатку мы падвысім дабрабыт, а толькі потым зоймемся пытаннямі нацыянальнага адраджэння, перакананая Аляксандра Беланогава. Пра тое, чаму без пашырэння нацыянальнай свядомасці мы не пабудуем сапраўды эканамічна сталую краіну, навошта міжнароднаму бізнесу беларуская мова і пра салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Беланогавай.
9/14/202350 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Наста Базар: Мова, шанаванне былога, змены дзеля будучыні — такой бачу нашу ідэю

7 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка каманды прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгі Гарбуновай, феміністка, квір-нізавая актывістка Наста Базар. Беларускія жанчыны праявілі сябе, узялі на сябе адказнасць за змены ў краіне не ўпершыню ў гісторыі. І да 2020 года жанчыны былі і ў атрадах паўстанцаў, і ў партызанскіх атрадах, і на іншых адказных ды небяспечных “франтах”. Яны былі і яны праяўлялі сябе заўсёды. Як і ЛГБТ — яны таксама былі сярод нас заўсёды. Іншая рэч, што іх роля і іх асобы не трапілі ў падручнікі па гісторыі па віне тых, хто гэтую гісторыю пісаў. Гэта трэба змяняць, гісторыю трэба дапаўняць. Бо любыя змены, любыя праекты будучыні мусяцць будавацца на гендарнай роўнасці — без гэтага ў нас нічога годнага не атрымаецца пабудаваць, перакананая Наста Базар. Пра тое, чаму Новую Беларусь не пабудаваць без прыняцця гендарнай роўнасці, як пазбавіць беларускае грамадства патрыярхальнасці і пра ролю гісторыі ў фармаванні гэтай патрыярхальнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Базар.
9/7/202343 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Мамаева: дэмакратычная еўрапейская зялёная Беларусь — наша нацыянальная ідэя

31 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, каардынатарка па зялёнай эканоміцы эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай, капітанка яхты з 15-гадовым стажам Аляксандра Мамаева. Рэжым у Беларусі дбае толькі пра сваю выгаду і не глядзіць у перспектыву. А тыя кліматычныя змены, якія адбываюцца апошнім часам ва ўсім свеце, у нашай краіне ідуць у 2-3 разы хутчэй. Таму сёння, калі мы кажам пра зялёную эканоміку, гэта не проста размовы пра нейкія новыя тэхналогіі для паляпшэння жыцця, а пра тое, каб у Беларусі ўвогуле было магчыма жыць, перакананая Аляксандра Мамаева. Пра тое, чаму зялёная эканоміка павінна стаць прыярытэтам для нашай дзяржавы, ці мусяць беларусы адмовіцца ад мегаполісаў і пры чым тут традыцыі і нацыянальная свядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Мамаевай.
8/31/202342 minutes, 29 seconds
Episode Artwork

Валеры Кавалеўскі: Дбаем пра сваё, баронім сваіх з "Пагоняй" у сэрцы — наша ідэя сёння

24 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі. Еўрапейская перспектыва мусіць сёння быць не толькі прагматычнай мэтай беларускага грамадства, але і дадатковым элементам нашай нацыянальнай ідэі. Бо мы мусім вярнуць Беларусь у сям’ю еўрапейскіх народаў. Не забываючыся пры гэтым на сваю нацыянальную годнасць і свае нацыянальныя адметнасці, перакананы Валерый Кавалеўскі. Пра тое, якое значэнне маюць нацыянальныя сімвалы і мова для вяртання беларусаў у еўрапейскую сям’ю і чаму гэтае вяртанне нам неабходнае, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыем Кавалеўскім.
8/24/202348 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Крысціна Дробыш: Нацыянальная ідэя можа змяняцца, але мова — яе нязменны падмурак

17 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — акторка, “голас” сучаснай беларускай бібліятэкі аўдыёкніг Крысціна Дробыш. Не трэба дзяліцца на тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся, хто больш свядомы, а хто менш, хто робіць больш для Беларусі, а хто не робіць нічога. Паразумецца можна заўсёды. Не трэба кідацца абразамі і абвінавачаннямі, трэба спрабаваць разам рабіць агульную справу на карысць Айчыны, перакананая Крысціна Дробыш. Пра тое, чаму беларусы так мала ўвагі аддавалі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці, пра тое, як адшукаць свае карані, пра важнасць мовы і тое, як нам паразумецца нягледзячы на супярэчнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Крысцінай Дробыш.
8/17/202348 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Ігар Бортнік: разнастайнасць, плюралізм і магчымасць уплываць на свой лёс — мая ідэя

10 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і былы супрацоўнік Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігар Бортнік. Сітуацыю падзелу, у якую пасля 2020 года патрапіла беларускае грамадства (хоць насамрэч падзел быў у грамадстве і раней, хай і з іншых прычын), не ўнікальная. У гісторыі іншых краін і нацый дастаткова падобных прыкладаў. І таму нам, як і іншым народам у свой час, неабходна будзе шукаць магчымасці для дыялогу, каб прыйсці да паразумення і “склеіць” нацыю наноў. І мы не толькі здольныя — мы гэта абавязкова зробім, перакананы Ігар Бортнік. Пра тое, чаму без дыялогу рух наперад немагчымы, ці гатовы ён сам прабачыць тых, хто катаваў яго ў вязніцы, і як звязаныя глабалізацыя і адраджэнне нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Бортнікам.
8/10/202340 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Пляшко: быць самадастатковай, незалежнай дзяржавай — ідэя і Беларусі, і Украіны

3 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат філасофскіх навук, кіраўнік украінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Пляшко. Нацыя жыве ў часе і прасторы і мае пэўныя выклікі з розных бакоў. У адказ на якія нацыя змяняе і фармуе сваю інфармацыйную рэальнасць, сваё самаўсведамленне. Гэта працэс, які ніколі не спыняецца. Але ў якім нязменнымі застаюцца пэўныя рэчы — іх страта аўтаматычна будзе азначаць не заканчэнне працэсу фармавання нацыі, а яе смерць, перакананы Максім Плешко. Пра тое, чаму немагчыма казаць пра будучыню нацыі без апірышча на яе мінулае, у чым падабенства беларускага і ўкраінскага народаў, ці магчыма выжыць, адмовіўшыся ад сваёй мовы, і хто наш агульны вораг, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Пляшко.
8/3/202345 minutes, 24 seconds
Episode Artwork

Сідорская: адкрытасць, інклюзіўнасць, беларускасць — такой бачу нашу ідэю

27 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — доктарка навук і гендарная даследчыца, медыяэкспертка Ірына Сідорская. Для нас вельмі важна, нягледзячы ні на што, не забываць, што мы жывём у еўрапейскім кантэксце, заўсёды памятаць пра правы чалавека і не забываць пра тое, што мы — беларусы. А гэта значыць, што мы павінны шанаваць сваю культуру і рабіць усё магчымае для пашырэння нашай мовы, перакананая Ірына Сідорская. Пра тое, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і як гэта звязана з неабходнасцю заставацца ў “еўрапейскім кантэксце”, якое значэнне для нацыянальнай ідэі мае інклюзіўнасць і што значыць “негвалтоўнае пашырэнне беларускай мовы”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ірынай Сідорскай.
7/27/202351 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Аляксандр “Кусь” Клачко. Баец “Кусь”: мова, гісторыя, культура — у гэтым наша нацыянальная ідэя

20 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік батальёна "Волат" палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр “Кусь” Клачко. “Рускі штык і рускі поп” не далі магчымасці беларусам у час, калі іншыя народы будавалі свае нацыянальныя дзяржавы і завяршалі сваё фармаванне як нацыі, прайсці тым жа шляхам. Але цяпер мы мае шанец завяршыць некалі пачатыя нацыябудаўнічыя працэсы. Безумоўна, з папраўкай на сучаснасць і з разуменнем, што свет змяніўся, як і мы самі. Тым не менш, падмурак мусіць заставацца ранейшым — мова, гісторыя і культура. Без гэтага будучыні ў Беларусі не будзе, перакананы Аляксандр “Кусь” Клачко. Пра тое, дзе знайсці сілы на супраціў і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, чаму так важна ўсвядоміць сябе беларусам і пры чым тут мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Кусем” Клачко.
7/20/202352 minutes, 21 seconds
Episode Artwork

Максім Осіпаў: “Свая дзяржава” — такі слоган мусіць стаць нашай нацыянальнай ідэяй

6 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак Максім Осіпаў. Максімальная дэцэнтралізацыя з магчымасцю выбараў мясцовага кіраўніцтва, свабодай прадпрымальніцтва, СМІ, творчасці і адказнасцю за сваю краіну — такой уяўляе Беларусь сваёй мары мастак Максім Осіпаў. Нам варта зрабіць усё, каб словы “свая краіна” былі не пустым прапагандысцкім лозунгам, а сапраўды адпавядалі рэчаіснасці. Толькі так мы зможам вярнуць сабе Беларусь, перакананы Максім Осіпаў. Пра тое, ці звязаныя мастацтва і пошукі нацыянальнай ідэі, чаму так важна ведаць гісторыю і народныя традыцыі і як нам не адстаць ад працэсаў глабалізацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максімам Осіпавым.
7/7/202349 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Парыж гарыць, а паўднёвакарэйцы прыкметна маладзеюць усяго за ноч

Пасля паведамленняў пра паездку Яўгена Прыгожына ў Мінск BBC давялося даць сваім чытачам тлумачэнні і адказаць на пытанне: "Where exactly is Belarus?" ["Дзе менавіта знаходзіцца Беларусь?] Каб не быць як тыя, хто і да гэтага года не ў курсе, дзе знаходзіцца Беларусь, чытайце рэгулярныя агляды сусветных навін на Еўрарадыё. Пах гару ў прыгарадзе Парыжа "Мы ўсё яшчэ можам адчуваць пах дыму ў паветры гэтай раніцай у Нантэры. Вуліцы ўсеяныя спаленымі, разбітымі, перакуленымі машынамі. Некаторыя з іх непазнавальна абвугленыя. Некалькі кантэйнераў дагэтуль гарыць", — так журналіст ВВС апісвае раніцу ў адным з прыгарадаў Парыжа — Нантэры. Тут на гэтым тыдні паліцыянты застрэлілі сямнаццацігадовага Наэля. Паводле звестак пракурора, яны заўважылі машыну з польскімі нумарнымі знакамі і вырашылі праверыць дакументы ў занадта маладога з выгляду кіроўцы. Машына не спынілася і праехала на чырвонае святло, пачалася пагоня. Паліцэйскі стрэліў у кіроўцу — і забіў яго, пераказвае ВВС. У Нантэры, дзе застрэлілі Наэля, падлетка з французска-алжырскай сям'і, людзі выйшлі на вуліцы. Некалькі дзён яны палілі аўтамабілі, смеццевыя бакі, штурмавалі паліцэйскія ўчасткі, а потым пачалі штурмаваць і ратушу, і школы. Пасля трэцяй ночы пратэстаў былі арыштаваныя 600 чалавек, а 170 паліцэйскіх атрымалі раненні. І калі раніцай чацвярга пад гук шкла і пах гару прачынаўся прыгарад Парыжа, то ў пятніцу — ужо і сам Парыж. Ад марадзёраў пацярпелі нават цэнтральныя вуліцы — напрыклад, Рывалі. Марадзёры ўзломвалі і маленькія крамкі, і ювелірныя буцікі.
6/30/20236 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Кучынскі: плыць супраць плыні, ствараць і крэатывіць насуперак усяму — мая ідэя

29 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі, магістрант праграмы дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага Дзяніс Кучынскі. Культурныя межы краіны не заўсёды супадаюць з яе палітычнымі межамі. А ў выпадку Беларусі гэтая аксіёма, асабліва пасля 2020 года і той колькасці людзей, што былі вымушаныя пакінуць радзіму, відавочная. І таму падзяляць Беларусь на Беларусь у дзяржаўных межах і Беларусь па-за межамі не варта: мы адзін народ, адна Беларусь насуперак усяму, што б нам з гэтай нагоды ні казалі, перакананы Дзяніс Кучынскі. Пра тое, як захаваць сваю беларускасць і за межамі краіны, чаму гісторыя важная для пабудовы будучыні, пра дыпламатыю, мову і палітычны рэжым Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Кучынскім.
6/29/202356 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Віталь Цімошчанка. Цімошчанка: праз духоўны рост — да свабоды, культуры, мовы і да сваёй радзімы

22 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка. За штодзённымі клопатамі, у пагоні за дабрабытам і ў змаганні за выжыванне мы часцяком забываемся на звычайную чалавечнасць. Мы забылі, што да сваіх блізкіх трэба ставіцца з павагай. Праз гвалт, што віруе вакол нас, праз вымушаную эміграцыю мы часам забываемся на тое, што мы — людзі. Менавіта таму адраджэнне Беларусі немагчымае без адраджэння асобы, перакананы Віталь Цімошчанка. Пра тое, як і чаму мы страчваем сваю чалавечнасць і як нам яе сабе вярнуць, як адраджэнне асобы звязанае з адраджэннем Беларусі і якое значэнне тут мае культура і беларуская мова, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Цімошчанкам.
6/22/202351 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Чарнуха: Мы робім якасць — нацыянальная ідэя, якая зробіць беларусаў вядомымі

15 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха. Нічога добрага нельга пабудаваць на нянавісці і пад прымусам. Нельга зацікавіць людзей прадуктам, якасць якога сумнеўная. І таму нам неабходна імкнуцца ствараць якасны прадукт і прапаноўваць яго спажыўцу. Тады беларусы будуць з задавальненнем слухаць беларускамоўных выканаўцаў і чытаць кнігі па-беларуску, паважаць беларускамоўных філосафаў і наведваць беларускі тэатр. Тады беларусы звернуцца да свайго і будуць сваім ганарыцца — калі яно будзе якасным і цікавым, перакананы Аляксандр Чарнуха. Пра тое, якое значэнне мае для творцаў якасць, як захаваць сябе ў эміграцыі і чаму не трэба марыць пра помсту лукашыстам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Чарнухам.
6/15/202352 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Дзмітрый Навоша: мой слоган нацыянальнай ідэі — еўрапейскасць, законнасць, беларускасць

8 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — медыяменеджар, сузаснавальнік папулярных спартыўных рэсурсаў Tribuna.com і Sports.ru, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынгу Tribuna Digital Дзмітрый Навоша. Разважаючы пра рэнесанс Беларусі, мы мусім думаць не толькі пра культурнае адраджэнне нацыі — неабходна ў гэты працэс закладаць і эканамічны этап. Апроч таго, мы мусім вярнуць да саўдзелу ў адраджэнні Беларусі тых беларусаў, якія сёння па-за межамі краіны. Бо толькі разам мы здолеем вярнуць сабе сваю краіну, перакананы Дзмітрый Навоша. Пра тое, як гэта зрабіць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзмітрыем Навошам.
6/8/202357 minutes, 25 seconds
Episode Artwork

Дзяніс Баранаў: захоўвайце сябе і адаптуйцеся пад навакольны свет — гэта мая ідэя

1 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары ЗША, “змагар са стажам” Дзяніс Баранаў. Нам жыццёва неабходна захаваць сваю культуру і мову, сваю нацыянальную ідэнтычнасць і сваю адметнасць. Можна шмат разважаць на тэму глабалізацыі і постмадэрнізму, але каб Беларусь не знікла, мы спачатку мусім умацаваць сябе як нацыя. А для гэтага нам трэба не так ужо і шмат — стаць свабоднымі. А каб стаць свабоднымі, мы мусім усвядоміць сваю беларускасць. Усё ўзаемазвязанае, перакананы Дзяніс Баранаў. Пра тое, якое значэнне ў сучасным глабальным свеце маюць нацыянальныя адметнасці, чаму толькі свабода выбару дасць гарантыі захавання Беларусі і пра ролю дыяспары ў пабудове Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Баранавым.
6/1/202348 minutes, 12 seconds
Episode Artwork

Кацярына Зюзюк: не буду арыгінальнай, “Жыве Беларусь!” — найлепшая ідэя для нас і сёння

25 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Італіі Кацярына Зюзюк. Нам трэба навучыцца разуменню таго, што і ў жыцці, і ў палітыцы, і ў грамадскай актыўнасці разнастайнасць — гэта нармальна. Жаданне, каб усе думалі і дзейнічалі аднолькава, былі прыхільнікамі аднаго лідара і нейкага аднаго бачання развіцця краіны, — гэта тыя рэшткі камунізму і лукашызму, якія захоўваюцца і сярод дэмакратычна настроеных людзей. Нам трэба пазбаўляцца ад гэтых рысаў, якія і робяцца прычынай, што ўносіць раскол у асяродак прыхільнікаў перамен, перакананая Кацярына Зюзюк. Пра тое, якое значэнне для беларусаў за мяжой мае беларуская мова і навошта яе вывучаць, чаму Беларусь будзе жыць нягледзячы ні на што і чаму мы не павінны быць аднолькавымі ва ўсім, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Зюзюк.
5/25/202346 minutes, 10 seconds
Episode Artwork

Іван Сінякоў: мая ідэя — зрабіць з Беларусі краіну мары, “краіну для жыцця”

18 траўня ў эфіры Еўрарадыё — сябра беларускай дыяспары Новай Зеландыі, ІТ-спецыяліст Іван Сінякоў. Ператварыць Беларусь у краіну, дзе будзе прыемна жыць усім, хто гэтага пажадае, у месца, куды людзі з іншых краін захочуць пераехаць, каб тут жыць, не так і складана. Праблема ў тым, што беларусам ніколі не давалі магчымасці ператварыць сваю краіну ў такую “краіну для жыцця”. Дайце беларусам дзесяць гадоў без усялякага ціску і ўказак, як ім жыць, што рабіць, што думаць і куды рухацца, — і вы гэтую краіну не пазнаеце, перакананы Іван Сінякоў. Пра тое, як сумясціць ІТ-тэхналогіі і нацыянальныя адметнасці ды традыцыі, чаму нельга пакідаць адну дзяржаўную мову і ці вернуцца эмігранты адбудоўваць Бацькаўшчыну, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Іванам Сіняковым.
5/18/202342 minutes, 13 seconds
Episode Artwork

Вольга Ермалаева Франко: салідарнасць на беларускім падмурку — у гэтым мая ідэя

11 траўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі, актывістка беларускай дыяспары ў Бразіліі, перакладчыца і выкладчыца беларускай, партугальскай, украінскай, англійскай і рускай моў Вольга Ермалаева Франко. Падзеі апошніх гадоў вымусілі з’ехаць з Беларусі сотні тысяч людзей, якіх гэтая вымушаная міграцыя раскідала па ўсім свеце. Але не трэба імкнуцца будаваць новую Беларусь за мяжой, не варта так лёгка адмаўляцца ад сваёй Беларусі, сваіх каранёў і тых нашых суайчыннікаў, якія застаюцца на роднай для ўсіх беларусаў зямлі. Бо дзе б мы ні знаходзіліся сёння, сэрца нашага арганізму, нас як нацыі — па-ранейшаму ў Беларусі, перакананая Вольга Ермалаева Франко. Пра тое, як нам за мяжой не забыцца на свае карані і свае каштоўнасці, чаму так важны беларускі падмурак і ў чым падабенства паміж Беларуссю і Бразіліяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Ермалаевай Франко.
5/11/202352 minutes, 46 seconds
Episode Artwork

Андрэй Лаўрухін: творчая асоба, сучасная кааперацыя і кансэнсус — у гэтым мая ідэя

4 траўня ў эфіры Еўрарадыё — старэйшы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, дырэктар Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Еўропы, сябра Грамадскага Балонскага камітэта Андрэй Лаўрухін. Не трэба ліць слёзы па тым, што было некалі, ці што магло б быць, калі б нешта пайшло інакш. Пытанне ў тым, што ў гэтых канкрэтных гістарычных умовах, з гэтымі дадзенымі, якія мы маем сёння, мы можам зрабіць найбольш эфектыўна і найбольш перспектыўна, перакананы Андрэй Лаўрухін. Пра тое, як свабода творчай асобы ўплывае на развіццё грамадства, як дасягнуць агульнанацыянальнага кансэнсусу і чаму Абдзіраловіч і сёння застаецца актуальным, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Лаўрухіным.
5/4/202354 minutes, 56 seconds
Episode Artwork

Глеб Сандрас: мова, гісторыя, роўнасць і — жанчыны, бо для нас яны перадусім

Жанчыны ў беларускай гісторыі адыгралі і працягваюць адыгрываць вялікую ролю, кажа ў праграме “Ідэя Х” Глеб Сандрас. 20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, архівіст, былы супрацоўнік “Беларуськалія” і Страйкавага руху, вядоўца ютуб-канала “Салігорскі крафтавічок” Глеб Сандрас. Мы прыйшлі да разумення таго, што наша будучыня непарыўна звязаная з мовай, гісторыяй і культурай і што мы мусім пабудаваць нацыянальна арыентаваную, дэмакратычную дзяржаву. Бо толькі краіна, грамадзяне якой не адарваліся ад сваіх нацыянальных каранёў, мае магчымасць і на выжыванне, і на развіццё, перакананы Глеб Сандрас. Пра тое, як звязаныя мова і гісторыя з будучыняй, ці ўплываюць традыцыя “ўжывання моцных напояў” на нацыянальную ідэю і чаму для беларусаў “жанчыны перадусім” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Сандрасам.
4/27/202348 minutes, 19 seconds
Episode Artwork

Ганна Златкоўская: салідарнасць і свабода — гэтая ідэя аб’ядноўвае сёння беларусаў

20 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка, медыяактывістка Ганна Златкоўская. Мы ўжо наеліся дыктатарскага рэжыма, аўтарытарных практык і ідэалогій, калі нехта адзін расказвае ўсім астатнім, як правільна жыць, думаць і дзейнічаць, а як — няправільна. Хочацца прыгожага і здаровага хаоса, які нараджае свабода і ў якім нараджаецца нешта добрае, правільнае і патрэбнае людзям, перакананая Ганна Златкоўская. Пра тое, як нам спасцігнуць “духоўны дзэн” спалучэння ўпэўненасці ў сабе і хаатычнасці, прагу свабоды і вяртання радзімы, а таксама пра нацыянальныя каштоўнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Златкоўскай.
4/20/202350 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Павел Старавойтаў: радзіма, мова, любоў, мараль — у гэтых каштоўнасцях наша ідэя

13 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат фізіка-матэматычных навук, навуковы супрацоўнік ва ўніверсітэце Гайдэльберга (Германія), чалец каманды, што працавала на Вялікім андронным калайдары, Павел Старавойтаў. Вялікая праблема Беларусі палягае на тым, што беларусы прагнуць нейкай заможнасці і грошай, і за гэтым забываюцца пра больш значнае і вартае. Безумоўна, і грошы патрэбныя, без іх няма як жыць, але не трэба душу мяняць на грошы. Не трэба мараль разменьваць на нейкія пасады, а кар’еру — на чалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці, перакананы Павел Старавойтаў. Пра тое, якім чынам “беларускасць пашырае сусвет”, чаму нацыянальная ідэя — гэта не пра муры, а пра своеасаблівасці, і як звязаныя беларуская мова і… Вялікі андронны калайдар, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Старавойтавым.
4/13/202349 minutes, 52 seconds
Episode Artwork

Яраслаў Ліхачэўскі: свабода, зямля, будучыня — тое, без чаго не збудаваць Новую Беларусь

6 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — ІТ-прадпрымальнік, адзін са стваральнікаў платформы “Новая Беларусь” Яраслаў Ліхачэўскі. Традыцыйна беларусы — гэта пра сваю зямлю, пра “абараняць сваю зямлю”, пра “мець сваю зямлю”. Лічбавая Беларусь і праект платформы “Новая Беларусь” — не больш, але і не менш, чым інструмент дасягнення гэтай мэты па вяртанні сабе сваёй зямлі. Той зямлі, дзе мы будзем адчуваць сябе як дома, перакананы Яраслаў Ліхачэўскі. Пра тое, ці можна пабудаваць сваю краіну ў сітуацыі, калі цябе тваёй краіны пазбавілі, чаму ў наш час глабалізацыі пабудова нацыянальнай дзяржавы — гэта не пра пабудову муроў, а пра пабудову стартавай пляцоўкі для запуску касмічных караблёў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яраславам Ліхачэўскім.
4/6/202353 minutes, 22 seconds
Episode Artwork

Сяргей Дубавец: Наша ідэя — у словах “Мы — беларусы”, і яна яшчэ не рэалізаваная

30 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — публіцыст, літаратар, Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі Сяргей Дубавец. Як бы таго ні хацелі, але адмовіцца ад сваёй гістарычнай памяці і сваёй беларускай ідэнтычнасці мы не можам. Бо мы самі і ёсць гэтая гістарычная памяць. Нават калі мы гэтага не прызнаём і не ўсведамляем. Але тое, як мы жывём, як сябе паводзім, — усё гэта ідзе ад нашых далёкіх продкаў. Мы можам сваю ідэнтычнасць адмаўляць — а яна нам будзе сніцца ноччу, перакананы Сяргей Дубавец. Пра тое, чаму беларусы так і не здолелі прыняць у сабе “каласальную энергію нацыянальнай ідэі”, ці магчымае вяртанне да каранёў і ці сапраўды БНР была “масонскім праектам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Дубаўцом.
3/30/202346 minutes, 59 seconds
Episode Artwork

Алена Лявончанка: Экалагічны тэхнапарк з глыбокімі сацыяльнымі сувязямі — мая мара

23 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — старшыня Згуртавання беларусаў Канады, дактарантка навук у малекулярнай біялогіі Алена Лявончанка. Толькі падаецца, што мы страцілі свае карані — адракліся ад мовы, культуры, гісторыі, ад самой Бацькаўшчыны. І сталі такімі ці то касмапалітамі, ці то янычарамі ў нашым глабальным свеце. Але ўсё не так сумна, і варта любога айцішніка выцягнуць на прыроду, далучыць да скокаў праз вогнішча на Купалле ці даць касу ў рукі — і пад тонкім налётам гэтага касмапалітызму знойдзецца самы сапраўдны шчыры беларус, перакананая Алена Лявончанка. Пра тое, ці перастаём мы быць беларусамі пасля пераезду ў іншую краіну, як пазбавіцца страху, назапашанага жыццём пад лукашэнкаўскім рэжымам, пра захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, ІТ-Пагоню і вяртанне да каранёў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аленай Лявончанка.
3/23/202349 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Арцём Лядоўскі: Дабрабыт, самарэалізацыя, свабода — словы нацыянальнай мары беларусаў

16 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра дыяспары беларусаў Аўстраліі, дэлегат Каардынацыйнай Рады, валанцёр беларускіх ініцыятыў па ўсім свеце Арцём Лядоўскі. Нельга “цэментаваць”, а тым больш будаваць нацыю на ідэі супрацьстаяння. Бо такія ідэі і такія нацыі рана ці позна прыводзяць нацыю да стану вайны. Што, адпаведна, падводзіць гэтую нацыю да мяжы знішчэння. Варта разумець, што кожны чалавек марыць пражыць шчаслівае жыццё ў дабрабыце і з магчымасцю свабоднай рэалізацыі сваіх талентаў і памкненняў. На імкненні да ажыццяўлення гэтай мары і варта будаваць нацыю, перакананы Арцём Лядоўскі. Пра тое, ці патрэбная ў сучасным свеце нацыянальная ідэя, пра дыяспары як частку беларускай супольнасці і пра важнасць захавання сваёй ідэнтычнасці мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Арцёмам Лядоўскім.
3/16/202345 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Леанід Смілавіцкі: нам нельга забываць — заўжды духоўнае вышэйшае за матэрыяльнае

9 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік і кіраўнік праекта “Гісторыя яўрэяў у Беларусі” ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі. Значнасць асэнсавання і ўсведамлення трагедыі Курапатаў для будучага станаўлення беларускай нацыі вялізная. А для лукашэнкаўскага рэжыму, які пануе ў Беларусі, гэтая тэма непрыемная найперш таму, што традыцыі службы бяспекі сталінскай, а потым савецкай перайшлі ў сённяшні дзень, перакананы Леанід Смілавіцкі. Пра тое, чаму Курапаты для беларусаў — як Бабін Яр паводле значнасці, як нас змяніў 2020 год і чаму без вяртання сваёй гісторыі і сваёй мовы нам не пабудаваць Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Леанідам Смілавіцкім.
3/9/202346 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Мікіта Белаглазаў: лепшай нацыянальнай ідэі, чым “Жыве Беларусь!”, нам не прыдумаць

2 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік праекту Audiobooks.by, супрацоўнік кампаніі Google Мікіта Белаглазаў. Беларуская нацыя павінна быць сканцэнтраваная на саміх сабе, шукаць магчымасці для таго, каб палепшыць жыццё грамадзянам Беларусі, а не шукаць славы за межамі краіны. Да ўсяго, перад намі стаіць задача банальна выжыць. І як незалежная ды суверэнная краіна, і як народ са сваімі нацыянальнымі адметнасцямі, сваёй мовай і культурай, перакананы Мікіта Белаглазаў. Пра тое, як літаратура ўплывае на нашу свядомасць, чаму мы мусім думаць пра сябе, а не пра тое, што мы можам даць усяму свету, а таксама пра выжыванне нацыі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Белаглазавым.
3/2/202342 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Віталь Самсонаў: наша нацыянальная ідэя ў трох словах — шчасце, гуманізм, культура

23 лютага ў эфіры Еўрарадыё — бізнесмен, які займаецца падтрымкай шматлікіх беларускіх культурніцкіх праектаў у IT-сферы, у літаратуры і на ютубе, актыўны сябра беларускай дыяспары Злучаных Штатаў Амерыкі Віталь Самсонаў. Галоўныя праблемы беларусаў — у галаве. Менавіта нашы забабоны перашкаджаюць нам адчуць смак беларускасці, зразумець каштоўнасці і перавагі свабоды і перастаць азірацца на "рускі свет", які нібыта больш вартасны за беларускі, перакананы Віталь Самсонаў. Пра тое, як нам змяніць свае каштоўнасныя перавагі, чаму так важная мова і якая роля дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Самсонавым.
2/23/202347 minutes, 53 seconds
Episode Artwork

Святлана Курс: нашай нацыянальнай ідэяй з’яўляецца любоў — што тут яшчэ прыдумляць!

16 лютага ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, публіцыстка Святлана Курс. Падзеі 2020 года паказалі беларусам, што яны ўжо саспелі да таго, каб самім вырашаць свой лёс і рушыць наперад без усялякіх “павадыроў”. А 2022 год зрабіў нам прышчэпку ад брыдоты, якую прынёс з сабой “рускі мір”, перакананая Святлана Курс. Пра тое, як даўно мы сталі нацыяй, ці здрадзілі беларусы сваёй мове і гісторыі і як будзе выглядаць вяртанне вымушаных мігрантаў на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Курс.
2/16/202340 minutes, 6 seconds
Episode Artwork

Алесь Чайчыц: мая ідэя без фанабэрыі: будуй сваю гаспадарку — ад фундамента да зорак!

9 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады БНР, публіцыст, былы актывіст беларускай дыяспары ў Маскве і Вялікабрытаніі Алесь Чайчыц. Жыць, ствараць, не перашкаджаць іншым, але і каб не перашкаджалі табе наводзіць парадак на сваім кавалку зямлі, у сваёй гаспадарцы — у гэтым дробна-буржуазным падыходзе прыхаваныя ліберальныя каштоўнасці беларусаў. Якія цэняць парадак ва ўсім і законнасць, перакананы Алесь Чайчыц. Пра тое, як у беларусаў звязаныя парадак на зямлі і мара пра зоры, чым беларускі погляд з Расіі адрозніваецца ад беларускага погляду з Захаду на будучае Беларусі і пра важнасць нацыянальных адметнасцяў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чайчыцам.
2/9/202350 minutes, 42 seconds
Episode Artwork

Анастасія Калашнікава: салідарнасць і барацьба — без гэтага ў нас не будзе Новай Беларусі

2 лютага ў эфіры Еўрарадыё — фельчарка хуткай дапамогі, чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Анастасія Калашнікава. Нават сам выраз “хата з краю” мусіць знікнуць з мовы беларусаў. Бо менавіта такое стаўленне прывяло і беларускае грамадства, і дзяржаву Беларусь да становішча, у якім мы ўсе сёння знаходзімся. Абыякавасці да працэсаў, якія адбываюцца наўкол, да палітычнага і грамадскага жыцця быць не мусіць. Бо менавіта абыякавасць зрабіла магчымым тое, што ў нас адабралі права выбару. Мы мусім сабе яго вярнуць, перакананая Анастасія Калашнікава. Пра тое, чаму час мірнага супрацьстаяння рэжыму прайшоў, якое значэнне мае ўсведамленне сябе часткай нацыі і ці ёсць яна — беларуская нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Анастасіяй Калашнікавай.
2/2/202347 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Яўген Красулін: “Камфортна жыць у Беларусі” — ідэя, блізкая сэрцу кожнага беларуса

26 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычных навук, маяніст Яўген Красулін. Як бы ні душылі беларусаў, але ёсць нейкая прага Беларусі, якая не дае беларускай нацыі знікнуць. Мы ўжо маем выдатны падмурак з беларускай мовы, культуры і гісторыі, на якім мы можам ўзвесці выдатны і адрозны ад іншых Беларускі дом, перакананы Яўген Красулін. Пра тое, чым падобныя беларусы і старажытныя мая, навошта нам веданне сваёй гісторыі і мовы, ды пра іншыя цікавосткі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Красуліным.
1/26/202348 minutes, 14 seconds
Episode Artwork

Насця Касцюгова: салідарнасць, парадак, свабода — ідэя нейрасеткі з назвай Беларусь

19 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — менеджарка па стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Настасся Касцюгова. Нягледзячы на тое, што здарылася з беларусамі ў 2020 годзе, праз што яны прайшлі і працягваюць праходзіць, помста — гэта не пра нас. Не пра ўсіх нас. Мы імкнемся да пошуку справядлівасці найперш. Для беларусаў важней законнасць і парадак. Гэта больш адпавядае экасістэме беларускага грамадства, перакананая Насця Касцюгова. Пра тое, чым беларусы падобныя на самаабучальную нейрасетку, ці здольныя мы навучыцца любіць сваё і ганарыцца беларускім, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Насцяй Касцюговай.
1/19/202354 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Генадзь Шульман: слухаць, чуць і любіць адзін аднаго — мая нацыянальная ідэя

12 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — музычны прадзюсар, пісьменнік Генадзь Шульман. Мы мусім у любых абставінах імкнуцца заставацца чалавекам. Якія б цяжкасці і складанасці цябе не напаткалі на жыццёвым шляху: турма, эміграцыя, расстанне з блізкімі ці яшчэ што. А сілы заставацца чалавекам нам даюць унутранае святло і нашы карані — гістарычныя і нацыянальныя, перакананы Генадзь Шульман. Пра тое, ці падобны сённяшні лёс беларускага народа да біблейскага апісання лёсу народа яўрэйскага, як падчас выпрабаванняў захаваць сябе і пры чым тут мова ды гісторыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Генадзем Шульманам.
1/12/202338 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Валерыя Дэле: мая нацыянальная ідэя простая — павага і любоў

5 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, кампазітарка Валерыя Дэле. Спрадвеку жыццё беларусаў было звязанае са спевамі, з музыкай. І ў нашага народа надзвычай багатая песенная спадчына. У беларусаў ёсць спевы практычна на ўсе выпадкі жыцця. За выключэннем аднаго — на выпадак масавых пратэстаў. Пратэстнай культуры і песень, якія б адпавядалі гэтаму моманту, у нас практычна няма. Але цяпер гэтая культура ствараецца, бо гэта таксама складнік будучай перамогі, перакананая Валерыя Дэле. Пра тое, чым сучаснай моладзі можа быць цікавы фальклор, як нам навучыцца паважаць людзей вакол сябе і пра важнасць сваёй культурнай і гістарычнай спадчыны мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерыяй Дэле.
1/5/202341 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Крысціна Шыянок: Зямля, чалавек, вера, мова, спадчына — мая нацыянальная ідэя

29 снежня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, судовая перакладчыца, дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок. Мы не ўмелі, у нас не было такой практыкі, каб смела ўголас высказаць сваю нязгоды, агучыць сваю пазіцыю. Як не ўмелі мы і выслухаць такое ж ад іншых. Цяпер мы гэтаму вучымся і ўменне не толькі сказаць, але і пачуць дазваляе нам найхутчэй пазбаўляцца ад савецкай спадчыны “маўчання”, перакананая Крысціна Шыянок. Пра тое, чаму права на сваю мову так важнае, як нам навучыцца паважаць людзей вакол незалежна ад іх гендарнага статуса і пра важнасць захавання і павагі да сваёй культурнай і гістарычнай спадчыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Крысцінай Шыянок.
12/29/202241 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

“Пан Зубр”: “Барані сваю зямлю” — у гэтых словах мая нацыянальная ідэя

22 снежня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”. Ад моманту атрымання Беларуссю незалежнасці ў беларускага грамадства не было магчымасці ўплываць на працэсы фармавання нацыі і фармулявання нацыянальнай ідэі. І сёння нам неабходна найперш адваяваць сваё права ўплываць на гэтыя працэсы, уплываць на будучыню і сваю, і сваёй дзяржавы, перакананы “Пан Зубр”. Пра тое, чаму беларусаў нельга называць нацыяй “ацалелых”, якую небяспеку для нацыянальных працэсаў нясе “рускі свет”, як нам ізноў стаць народам-ваяром, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з байцом з пазыўным “Пан Зубр”.
12/22/202246 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Мікіта Мелказёраў: павага, адданасць, любоў — у гэтым мая нацыянальная ідэя

15 снежня ў эфіры Еўрарадыё — ютуб-блогер, вядоўца канала “Жыццё-маліна” Мікіта Мелказёраў. Для нас вельмі важна ведаць сваё і паважаць сваё. І гэтая павага пачынаецца з сябе: калі чалавек паважае сябе, то ён паважае і прастору вакол сябе, і людзей, якія яе насычаюць. Але важнае і разуменне адказнасці — разуменне таго, што чалавек не проста ўдзельнічае ў жыцці краіны, але і адказны за яе. З выпрацоўкі гэтых пачуццяў мы мусім пачынаць, перакананы Мікіта Мелказёраў. Пра тое, чаму беларусам неабходна найперш спажываць сваё, што адначае паказваць “беларусаў для беларусаў” і чаму мова — гэта важна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Мелказёравым.
12/15/202252 minutes
Episode Artwork

Таццяна Заміроўская: напітвацца энергіяй ад продкаў і захоўваць наш код як мета-тэкст

8 снежня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, журналістка, музычны крытык Таццяна Заміроўская. У нашай нацыянальнай ідэі павінна быць месца памяці і павагі да продкаў. Тое, што называецца “Дзяды”, “зямля беларуская”, якая дае нам сілы. Мы да яе падключаемся і праз гэтыя каналы памяці цягнем жывую ваду, мёртвую кроў і калектыўную падсвядомасць, перакананая Таццяна Заміроўская. Пра тое, ці варта цягнуць у светлую “лічбавую будучыню” этна-зомбі мінуўшчыны, як эміграцыя вучыць любіць і шанаваць сваю культуру і гісторыю, пра мову, літаратуру і тое, навошта крала афішы рок-гурта “Крама”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Заміроўскай.
12/8/202250 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Радзівон “Гена” Батулін: жыць па праўдзе і трымацца прынцыпаў — мая нацыянальная ідэя

1 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік беларускага батальёна “Тэрор” Узброеных сіл Украіны Радзівон “Гена” Батулін. Мы спрадвек былі нацыяй змагароў, людзьмі, якія не баяліся ўзняцца на абарону свайго краю, сваіх родных і блізкіх. Але чамусьці так склалася, што на сёння мы не маем свайго пантэона герояў. У якім мусяць быць ушанаваныя імёны тысяч герояў, якімі беларусы могуць ганарыцца, з якіх мусяць браць прыклад. І толькі адсутнасць такога пантэону нараджае словы пра тое, што мы, нібыта, нацыя баязліўцаў, народ, які няздольны змагацца за свае правы і сваю будучыню. Мы здольныя, і гэта даказана нашымі продкамі і гісторыяй нашай зямлі, перакананы Радзівон Батулін. Пра тое, як склалася, што беларусы забыліся на сваю гісторыю і адмовіліся ад сваёй мовы, як іх вярнуць і што азначае тэрмін “нацыя ацалелых”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Радзівонам Батуліным з пазыўным “Гена”.
12/1/202246 minutes, 16 seconds
Episode Artwork

Аліна Коўшык: “Свабода, каханне, беларуская мова” — мой слоган нацыянальнай ідэі

24 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Пабудаваць новую Беларусь немагчыма без нацыянальнага адраджэння. Прычым, адраджэннем гэтым, пытаннямі культуры, мовы, гісторыі і ўсяго астатняга неабходна займацца ўжо цяпер, а не некалі потым — пасля таго, як мы не толькі пераможам, але і ўздымем эканоміку, падвысім дабрабыт людзей і гэтак далей. Гэтыя працэсы ў нашым выпадку павінны ісці побач, перакананая Аліна Коўшык. Пра тое, як абудзіць у беларусах цікавасць да беларускасці і не атрымаць абвінавачванняў у “прымусе”, пры чым тут каханне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Коўшык.
11/24/202233 minutes, 54 seconds
Episode Artwork

Паліна Прысмакова: быць гаспадарамі на сваёй зямлі — мая нацыянальная ідэя

17 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прафесар кафедры дзяржаўнага кіравання Атлантычнага ўніверсітэта Флорыды (Маямі, ЗША) Паліна Прысмакова. Усе нашыя праблемы пачаліся пасля таго, як у беларусаў адабралі права на сваю зямлю. У народа, які не мае магчымасці мець зямлю ва ўласнасці, нібыта адразаюць карані, што з гэтай зямлёй яго звязваюць. І тут размова не толькі пра маёмасць, але і пра мову, гісторыю, традыцыі народныя, якія наўпрост з гэтай зямлёй звязаныя. Калі цябе вырываюць з зямлі — цябе ад усяго гэта адрываюць, робяць валацугай, пустазеллем. І новы айфон, машына ці кватэры з еўрарэмонтам гэтага не заменяць, перакананая Паліна Прысмакова. Пра тое, як звязаныя ўласнасць на зямлю, зямельная рэформа з мовай і культурай, чаму нас гэтай уласнасці пазбавілі і якой павінна быць сістэма дзяржаўнага кіравання Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Палінай Прысмаковай.
11/17/202247 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Вольга Дземка: “Рабі сваё і будзе Беларусь!” — такая мая нацыянальная ідэя

10 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — прадусарка і рэжысёрка, бакалаўр па фота і відэа вытворчасці, этнограф, стваральніца “Альбома беларускіх строяў”, фольк-спявачка Вольга Дземка. Калі беларусы і падобныя да хобітаў, то толькі ў тым, што як адных не здолеў падпарадкаваць сабе пярсцёнак усяўладдзя, так і другія не захварэлі на імперскасць. У нас няма імкнення паказаць сваю перавагу над іншымі народамі, мы ўпарта робім сваё на сваім кавалку планеты і выжываем насуперак усім памкненням знішчыць нас як нацыю. І таму нам трэба вярнуцца да парламенцкай рэспублікі і сваіх нацыянальных каранёў, перакананая Вольга Дземка. Пра тое, якую ролю строі адыгрываюць у свядомасці, навошта нам сёння апранаць тое, у чым хадзілі нашы продкі, а таксама пра мову, гісторыі і… парламентарызм мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Дземка.
11/10/202246 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Яўген Буры: “Свабода, праўда, адукацыя і законнасць” — мая нацыянальная ідэя

3 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік і кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), сябра эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай Яўген Буры. У краіне, дзе не працуюць законы, не толькі чалавек не можа адчуваць сябе абароненым, але не можа нармальна існаваць і працаваць бізнес. Там, дзе няма свабоды, там няма і творчай ініцыятывы, а без праўды, на мане і хлусні не пабудуеш ніякай светлай будучыні. Перамагчы ўсё гэтае цемрашальства магчыма толькі з дапамогай ведаў, адукацыі, да якой мы і павінны імкнуцца, перакананы Яўген Буры. Пра тое, як звязаныя бізнес і нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці, пра нацыянальную бяспеку, а таксама пра тое, ці чакаюць беларускі бізнес за мяжой, і мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Бурым.
11/3/202243 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Сяргей Календа: “Жыве Беларусь!” — гэты выраз стаў кодавым, нашай агульнай ідэяй

27 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Сяргей Календа. У кожнага пакалення сваё бачанне таго, як мусіць гучаць нацыянальная ідэя, якая ідэя адпавядае іх часу. Тым не менш сёння мы маем сітуацыю, калі колішняя нацыянальная ідэя больш як стагадовай даўніны стала зноў актуальнай. Гэта нацыянальная ідэя гучыць знаёма: “Жыве Беларусь!” Бо сёння гэта не проста вокліч: само існаванне Беларусі пад пагрозай і ад нас залежыць, ці будзе яна жыць, перакананы Сяргей Календа. Пра культуры, літаратуру, мову і повязь пакаленняў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Календам.
10/27/202239 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Апейкін: “зялёная” ІТ-краіна з нацыянальнай адметнасцю — гэта мая мара і ідэя

21 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін. Нацыянальную тоеснасць ствараюць рэчы, якія вымушаюць цябе як беларуса ганарыцца сваёй краінай, сваёй нацыяй на міжнароднай арэне. Таму, развіццём і ўмацаваннем нацыянальнай ідэнтычнасці, мовы ды культуры трэба займацца, але — ненавязліва. Каб не захраснуць у гэтых пытаннях, у якіх людзі самі добра разбяруцца, а скіроўваць увагу на больш значныя рэчы, перакананы Аляксандр Апейкін. Пра тое, як звязаныя нацыянальная культура ды беларуская мова і спорт, як нам вывесці нашу краіну на міжнародную арэну, але і свае нацыянальныя адметнасці не страціць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Апейкіным.
10/21/202244 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Дзяніс Шматко: мая нацыянальная ідэя простая — Мова, Павага і “Жыве Беларусь!”

13 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — дудар, лідар гурта Lity Taler Дзяніс Шматко. Беларусы выпрабавалі на ўласны досведзе, што можна быць беларусам і гэта — крута! Бо раней нам усім расказвалі, што беларусы гэта лапці, плецены капялюш і… усё. А цяпер быць беларусам стала “стылёва, модна, моладзева” і шмат хто з беларусаў нарэшце наважыўся перайсці на беларускую мову. Таму сёння нам трэба зацікаўліваць нашых суграмадзян тым, што яны беларусы, перакананы Дзяніс Шматко. Пра тое, чаму мы раней не цікавіліся сваімі гісторяй, мовай і культурай, ці магчыма гэтую цікавасць прышчапіць і навошта нам ўся гэтая “даўніна” ў сучасным свеце, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Шматко.
10/13/202241 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

“Лахвіч” Наўковіч: Мова, Гісторыя, Вера — так гучыць мая нацыянальная ідэя

6 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Беларусы трапілі ў такую сітуацыю, калі ім даводзіцца вучыцца наноў бараніць і сваю Айчыну, і сябе. І хоць мы ў глыбіні душы на самай справе “мірныя людзі”, але гісторыя памятае часы, калі мы бралі ў рукі зброю і годна сябе паводзілі ў супрацьстаянні з ворагам. Так было некалі, і так мы мусім рабіць сёння, перакананы Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч. Пра тое, чаму для беларусаў сёння вельмі важна шанаваць гісторыю сваёй краіны, яе мову і культуры і ці можна вярнуць часы ВКЛ у ХХІ стагоддзі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Лахвічам” Наўковічам.
10/6/202237 minutes, 37 seconds
Episode Artwork

Юліяна Шаметавец: воля, веды, салідарнасць — мая нацыянальная ідэя ў гэтых словах

29 верасня ў эфіры Еўрарадыё — магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кібер-Партызанаў" Юліяна Шаметавец. Каб здабыць свабоду, мы павінны мець волю. Але воля гэта не толькі рашучасць у дасягненні пастаўленай мэты, але і адказнасць за свае дзеянні. Але не менш для нас важныя — веды. Не толькі веды класічныя, што рухаюць наперад прагрэс, але і веды як веданне мовы, гісторыі і культуры сваёй Айчыны і сваёй нацыі, перакананая Юліяна Шаметавец. Пра тое, як у змаганні з рэжымам дапамагаюць ІТ-тэхналогіі, чаму для нас не менш важныя за волю да свабоду — веды, а таксама пра нацыянальны складнік для Новай Беларусі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юліянай Шаметавец.
9/29/202237 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Яўген Барышнікаў: мая нацыянальная ідэя ў адным слове — “грунтоўнасць”

22 верасня ў эфіры Еўрарадыё — дудар, ІТ-спецыяліст, яхтсмен Яўген Барышнікаў. Гісторыя пра нацыянальную ідэю — гэта працэс, дынаміка. Яе можна шукаць і шукаць бясконца. У свой час шукаць няспынна раіў і філосаф Абдзіраловіч, бо “фішка” ў працэсе, а не ў выніку. Менавіта такімі “пошукамі” беларусы цяпер і займаюцца, перакананы Яўген Барышнікаў. Пра тое, ці можна Беларусь рэальную замяніць на Беларусь віртуальную, якія шанцы дае нам эміграцыя, ці можа вечны пошук некалі скончыцца і пры чым тут нацыянальныя каштоўнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Барышнікавым.
9/22/202251 minutes, 15 seconds
Episode Artwork

Яна Карслян: мова, дэмакратыя, адукацыя — іншай нацыянальнай ідэі сёння не трэба

15 верасня ў эфіры Еўрарадыё — навуковая супрацоўніца Арэгонскай нацыянальнай лабараторыі (Argonne National Laboratory), выпускніца Арэгонскага дзяржаўнага ўніверсітэта, хімік Яна Карслян. У 2020 годзе беларусы прадэманстравалі не толькі сваё імкненне да свабоды і справядлівасці, але і тое, што яны пачалі ганарыцца сваёй “беларускасцю”. Пакуль гэтая “беларускасць” абмяжоўваецца прыняццем прыналежнасці да гэтага народу і ў ёй няма нацыянальнай самасвядомасці. Але нават такая “беларускасць” дазваляе спадзявацца, што незалежнасць Беларусі гэтыя людзі не здадуць, перакананая Яна Карслян. Пра тое, як звязаныя пратэсты і незалежнасць краіны, чаму так важныя для нацыі мова і гістарычная спадчына, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Янай Карслян.
9/15/202233 minutes, 43 seconds
Episode Artwork

Ткачоў: не быць скотам, рабіць дабро, несці любоў — такая мая нацыянальная ідэя

8 верасня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік фонду “Медычаная салідарнасць з Беларуссю” Андрэй Ткачоў. Каб будаваць планы на будучыню і марыць пра тое, якой будзе Новая Беларусь, мы мусім зрабіць галоўнае — дамагчыся змены рэжыму. Сёння лозунг “Лукашэнка, сыходзь!” з’яўляецца нашай галоўнай мэтай і, калі хочаце, нацыянальнай ідэяй. А ўжо калі гэтая мэта, гэтая ідэя ажыццявіцца, тады мы зможам спакойна выпрацаваць, “намацаць” іншую, адпаведную часу нацыянальную ідэю, перакананы Андрэй Ткачоў. Пра тое, чаму сёння варта не мроіць пра недасяжнае, а ставіць рэальныя мэты перад сабой, як не расчаравацца ў сабе, сваіх суайчынніках, сваё барацьбе і сваёй краіне і якое месца ў гэтай барацьбе займае нацыянальны складнік, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Ткачовым.
9/8/202245 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Ваяр з палка “Пагоня”: справядлівасць, самакіраванне, Айчына — такая мая ідэя

1 верасня ў эфіры Еўрарадыё — ваяр з палка “Пагоня”, які пажадаў застацца ананімам. Народ нарэшце прачнуўся ад летаргічнага сну, у якім знаходзіўся апошнія дзесяцігоддзі, і зноў прыгадаў пра сваю спрадвечную мару — дамагчыся справядлівасці, годна жыць на сваёй зямлі сваім розумам, а не розумам нейкага пана альбо цара-прэзідэнта і трымацца свайго. І зноў загнаць беларусаў у гэты сон не атрымаецца, перакананы ваяр з палка “Пагоня”. Пра тое, якой справядлівасці хочуць сёння беларусы, ці магчыма змяніць рэжым сілай, а таксама пра вайну, мову, гісторыю і глабалізм мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з ананімам з палка “Пагоня”.
9/1/202234 minutes, 8 seconds
Episode Artwork

Саша Філіпенка: павага, гонар і недапушчальнасць недапушчальнага — такая мая ідэя

25 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Саша Філіпенка. Мы адвыклі самі прымаць рашэнні па жыццёва важных для нашай краіны пытаннях. Проста таму, што нас ужо шмат гадоў як пазбавілі гэтай магчымасці і гэтага права. У грамадзян гэтай краіны мусіць быць магчымасць самакіравання. І не толькі сваім домам, але і сваім горадам, сваёй вобласцю. Гэта верне нам гонар і годнасць, перакананы Саша Філіпенка. Пра тое, чаму без гонару і годнасці мы не здолеем пабудаваць Новую Беларусь, што азначае “недапушчальнасць недапушчальнага”, як беларусаў змянілі пратэсты і ці вернем мы сабе мову і гісторыю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашам Філіпенкам.
8/25/202245 minutes, 17 seconds
Episode Artwork

Аўчыннікаў: свабода, мова, законнасць — такая мая нацыянальная ідэя

18 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — баец палка Каліноўскага Алег “Альгерд” Аўчыннікаў. За сваю незалежную і суверэнную краіну беларусы пралілі шмат крыві. Наша гісторыя багатая на змаганне за Беларусь. І мы працягваем гэта змаганне сёння. Таму казаць, што незалежнасць мы атрымалі задарма, што мы яе не беражом — няпраўда, перакананы Алег Аўчыннікаў. Пра тое, чаму важна змагацца за свабоду і незалежнасць, што азначаюць словы “Беларусь — мая краіна”, пра мову і гісторыю мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам “Альгердам” Аўчыннікавым.
8/18/202239 minutes, 2 seconds
Episode Artwork

Турарбекава: адукацыя і яшчэ раз адукацыя — такая нацыянальная ідэя нам трэба

11 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — дацэнтка, кандыдатка гістарычных навук, незалежная экспертка Роза Турарбекава. Рухацца наперад можа толькі нацыя, якая валодае не толькі добрым разуменнем таго, чаго яна хоча дасягнуць, але і добра ведае, што яна з сябе ўяўляе ў гістарычным, культурным плане. Таму нам жыццёва неабходна добрая адукацыя, пераканана Роза Турарбекава. Пра тое, чаму так важныя нацыянальная мова і гісторыя, пра нацыянальных герояў Беларусі, пра “нацыю выжылых” і ці з’яўляюцца часткай нацыі “хатаскрайнікі”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Розай Турарбекавай.
8/11/202252 minutes, 39 seconds
Episode Artwork

Шчыгельскі: “Свабода, Годнасць, Салідарнасць” — такая мая нацыянальная ідэя

4 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — палітычны прадстаўнік руху “Супраціў”, былы лекар-псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі. Перамагчы рэжым Лукашэнкі, дамагчыся свабоды і пабудаваць Новую Беларусь — гэта значныя мэты, тое, да чаго мы сапраўды сёння мусім імкнуцца. Але калі гаварыць пра нацыянальную ідэю, то яна павінна быць амбітнай і ставіць перад нацыяй мэты, якія сёння нам падаюцца недасяжнымі, перакананы Дзмітрый Шчыгельскі. Пра тое, чаму сёння, разважаючы пра будучыню Беларусі, не варта зацыклівацца на “геаграфіі”, як звязаныя нанатэхналогіі і мова, як вярнуць сабе годнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзмітрыем Шчыгельскім.
8/4/202238 minutes, 51 seconds
Episode Artwork

Дуліна: дэмакратычнасць, законнасць, чалавечнасць — мая нацыянальная ідэя

28 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, выкладчыца італьянскай мовы Наталля Дуліна. Пабудаваць Новую Беларусь, не карыстаючыся прынцыпамі дэмакратычнасці і законнасці, немагчыма. Але самае галоўнае для нас на гэтым шляху — чалавечнасць. Гэта ключавое слова ў нашай нацыянальнай ідэі. Мы мусім у любой сітуацыі заставацца людзьмі, мець гонар і павагу да іншых, перакананая Наталля Дуліна. Пра тое, якую ролю мусіць адыгрываць адукацыя і чаму без ведання гісторыі і культуры сваёй краіны мы не пабудуем нічога годнага, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Наталляй Дулінай.
7/28/202249 minutes, 11 seconds
Episode Artwork

Аркуш: стаць еўрапейцам, застаючыся беларусам, — мая нацыянальная ідэя

21 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, публіцыст, выдавец, рок-паэт Алесь Аркуш. Без таго, каб беларусам стаць сапраўднымі беларусамі, не будзе Беларусі — мы не зможам пабудаваць нармальную краіну. А еўрапейскасць, жаданне стаць еўрапейцамі ці вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю — наш натуральны геапалітычны выбар, перакананы Алесь Аркуш. Пра тое, якую ролю ў вяртанні беларусаў у еўрапейскую сям’ю адыгрывае беларуская мова, чаму Беларусь павінна стаць беларусацэнтрычнай дзяржавай і ці няма тут небяспекі, а таксама пра беларускі… рок-н-рол мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Аркушам.
7/21/202241 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

Альгерд Бахарэвіч: мая нацыянальная ідэя застаецца нязменнай — мова і свабода

14 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар Альгерд Бахарэвіч. Беларусаў вельмі моцна змяніў 2020 год і падзеі, якія беларускаму грамадству давялося перажыць на працягу апошніх двух гадоў. Стала больш відавочна, што месца Беларусі — у Еўропе, і што мы абавязаныя зрабіць усё магчымае, каб яе ў Еўропу вярнуць. Тым не менш такія базавыя рэчы, як “мова” і “свабода”, застаюцца нязменнымі і менавіта на іх мусіць трымацца наша нацыянальная ідэя, перакананы Альгерд Бахарэвіч. Пра тое, як змянілася яго бачанне беларусаў і нацыянальнай ідэі пасля жніўня 2020 года, пра раскол у беларускім грамадстве, пра мову і свабоду мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Альгердам Бахарэвічам.
7/14/202238 minutes, 9 seconds
Episode Artwork

Комар: ісці да людзей, слухаць іх і такім чынам аб’ядноўвацца — такая мая ідэя

7 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратарка і перакладчыца Ганна Комар. Нельга штучна прыдумаць нацыянальную ідэю, прынесці і аддаць людзям, каб яны ёй карысталіся. Так гэта не працуе. Трэба ісці да людзей, слухаць іх, разважаць разам з імі і сумесна нешта фармуляваць. Бо для беларусаў вельмі важна, каб іх чулі, перакананая Ганна Комар. Пра тое, ці можа паэзія дапамагчы нам сфармуляваць нацыянальную ідэю, што такое нон-фікшэн у літаратуры і якое значэнне мае мова для развіцця культуры, а культура — для развіцця грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ганнай Комар.
7/7/202243 minutes, 38 seconds
Episode Artwork

Плакс: мая дэфініцыя нацыянальнай ідэі — гэта культура, яе развіццё

30 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, публіцыст, сябра ПЭН-цэнтра Дзмітрый Плакс. Швед лічыцца шведам не таму, што ён расплачваецца ў краме кронамі і ездзіць на Volvo, а таму, што ён з’яўляецца носьбітам шведскай культуры. І гэта вельмі важна для беларусаў — стаць носьбітамі беларускай культуры. Ужо потым можна будзе ад яе адмаўляцца, казаць, што яе не існуе ці што час яе прайшоў, але для пачатку мы мусім стаць сапраўднымі носьбітамі сваёй культуры. Гэта доўгі і складаны шлях, але мы мусім яго прайсці, перакананы Дзмітрый Плакс. Пра тое, у чым важнасць культуры, што можа забяспечыць нам культурнае развіццё, пры чым тут дэмакратыя і як гэта ўсё звязанае з нацыянальнай ідэяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзмітрыем Плаксам.
6/30/202241 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

“Маляваныч”: “Абараніць Беларусь” — у гэтых словах уся мая нацыянальная ідэя

23 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — Аляксандр “Маляваныч” Ждановіч. Беларусь — казачная краіна. Але так склалася, што пануюць у гэтай краіне персанажы не беларускіх, а расійскіх казак. І нам сёння неабходна зрабіць усё магчымае, каб казачны сусвет “Беларусь” вернуўся ў беларускае вымярэнне, пераканы Аляксандр Ждановіч. Пра тое, што агульнага паміж беларускімі народнымі казкамі і сённяшняй беларускай рэчаіснасцю, што для нас мова і культура і як апошнія два гады змянілі беларусаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам “Маляванычам” Ждановічам.
6/23/202241 minutes, 33 seconds
Episode Artwork

Яўген Сокалаў: “Ідзі і беларусь!” — у гэтым закліку ўся мая нацыянальная ідэя

16 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — фізік-оптык Яўген Сокалаў. У Беларусі вельмі вялікі патэнцыял для таго, каб не толькі быць цікавай свету, але і каб сапраўды заняць сваё пачэснае месца “між народамі”. Таму наша нацыянальная ідэя, з аднаго боку, павінна быць скіраваная на вонкавае развіццё, а з іншага — на развіццё ўнутранае. Але каб у выніку атрымлівалася так, што любая праца ідзе на карысць Беларусі, пераканы Яўген Сокалаў. Пра тое, што азначае выраз “Ідзі і беларусь!” і якое дачыненне да гэтага мае мова, як абудзіць у людзях цікаваць да “беларускага прадукту” і пра карысць ды небяспеку вялікай эміграцыі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Сокалавым.
6/17/202249 minutes, 57 seconds
Episode Artwork

Куль-Сяльверстава: жыве наша Беларусь, як мы сабе яе ўяўляем — гэта мая ідэя

9 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесарка Палітэхнікі беластоцкай, доктарка гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава. Нам усім неабходна працаваць не на нейкую абстрактную “ідэю нацыі”, а на будучыню беларускай нацыі, будучыню беларускага народа і беларускай культуры. На тое, каб у нас была наша “беларуская будучыня”, перакананая Святлана Куль-Сяльверстава. Пра тое, чаму больш важная не “беларуская ідэя”, а “беларуская будучыня” і чым яны адрозніваюцца, пра гісторыю і ўменне глядзець наперад мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Куль-Сяльверставай.
6/9/202243 minutes, 27 seconds
Episode Artwork

Плотка: моцная грамадзянская краіна, дзе мы працуем разам, — мая ідэя ў гэтым

2 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, перакладчык Алесь Плотка. Сёння для беларусаў вельмі важна не толькі завяршыць пабудову нацыі, але і пабудаваць сваю грамадзянскую краіну. Будаваць мы яе мусім усе разам на падмурку сваёй гісторыі і культуры і з тым, каб у гэтай краіне была, хай не адразу, адзіная беларуская мова і нацыянальная сімволіка, перакананы Алесь Плотка. Пра тое, чаму тлумачыць беларусам, хто яны такія, давядзецца яшчэ доўга, ці магчымая ў сучаснай Беларусі адзіная дзяржаўная мова — беларуская, а таксама пра ролю культуры і літаратуры, у прыватнасці ў працэсах фармавання нацыі і нацыянальнай свядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Плоткай.
6/2/202241 minutes, 49 seconds
Episode Artwork

Салавей: паважаць сябе, сваю працу і людзей наўкол — у гэтым мая ідэя

26 траўня ў эфіры Еўрарадыё — лекар-гінеколаг Станіслаў Салавей. Павага — вельмі важная рэч. Але пачынаць неабходна з самога сябе, бо калі ты сам сябе не паважаеш, то як ты можаш патрабаваць, каб цябе паважалі іншыя. Лепш за ўсё, калі павага да сябе пачынаецца з павагі да сваёй працы. Добра зробленая праца дае магчымасць не толькі самому да сябе ставіцца з павагай, але і іншым будзе за што цябе паважаць, перакананы Станіслаў Салавей. Пра тое, якую ролю павага адыгрывае ў нацыянальнай свядомасці, чаму не трэба баяцца рабіць памылкі і пераходзіць на беларускую мову, а таксама пра вайну ва Украіне і месца ў ёй беларусаў мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Станіславам Салаўём.
5/26/202241 minutes, 55 seconds
Episode Artwork

Якубаў: галоўная задача беларусаў сёння “людзьмі звацца” — у гэтым і наша ідэя

19 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычны навук Віктар Якубаў. Асноўнай рысай беларусаў заўсёды была шчырасць. Сёння для нас захаванне гэтай шчырасці, сумленнасці, любові да сваёй краіны і сваёй сям’і з’яўляецца самым галоўным. Бо толькі тады, калі мы будзем шчырымі, сумленнымі і будзем любіць сваю краіну — толькі тады і будзе “Жыць Беларусь”, перакананы Віктар Якубаў. Пра тое, якую ролю гісторыя адыгрывае ў фармаванні грамадства і нацыі, ці надоўга “прачнуліся” беларусы і калі мы нарэшце будзем “людзьмі звацца”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віктарам Якубавым.
5/19/202234 minutes, 36 seconds
Episode Artwork

Будкін: сёння нацыянальная ідэя для мяне ў адным слове — “Годнасць!”

12 траўня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Кожны з нас мусіць усвядоміць сябе годнай і важнай часткай супольнасці, задача якой — пабудова новай Беларусі. Але быць часткай супольнасці не азначае “быць вінцікам”. Гэта гісторыя пра адказнасць, пра павагу да сябе і да іншых, пра шчырасць, перакананы Сяргей Будкін. Пра тое, якое месца займае культура ў пабудове новай Беларусі, ці навучыліся мы любіць і паважаць сваё і чаму “годнасць” — гэта не пра самалюбаванне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Будкіным.
5/12/202244 minutes, 47 seconds
Episode Artwork

Герасіменя: свабода, незалежнасць, вяртанне да каранёў, сябе і дадому — мая ідэя

5 траўня ў эфіры Еўрарадыё — алімпійская чэмпіёнка, экс- кіраўніца Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя. Сёння беларусы мусяць найперш думаць пра свабоду для сябе і незалежнасць для сваёй краіны. Бо без незалежнасці, якая сёння знаходзіцца пад вялікай пагрозай, не будзе ні свабоды, ні развіцця, ні руху наперад, перакананая Аляксандра Герасіменя. Пра тое, чаму для нас сёння галоўным словам становіцца “вяртанне”, якая мова павінна быць дзяржаўнай і што Беларусь можа даць свету, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрай Герасіменяй.
5/5/202238 minutes, 23 seconds
Episode Artwork

Усаў: барацьба з рускім светам і будаўніцтва свету свайго — наша ідэя сёння

28 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў. Сёння для беларусаў два галоўныя словы, у якіх змяшчаецца наша нацыянальная ідэя, гэта — барацьба і будаўніцтва. І ў нашым выпадку адно без другога немагчымае, адно ідзе побач з другім. Барацьба з універсальным ідэалагічны і палітычным злом, якім для беларусаў і Беларусі ёсць “рускі свет”, ужо распачатая. А далей нам трэба будзе пачаць будаваць свой беларускі свет, перакананы Павел Усаў. Пра тое, чаму сёння менавіта “рускі свет” з’яўляецца для нас галоўнай пагрозай, як у гэтай барацьбе дапамогуць мова і веданне сваіх гісторыі ды культуры, якім мусіць быць “свет беларускі”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Усавым.
4/28/202238 minutes, 34 seconds
Episode Artwork

Аляксандр Краўцэвіч: "Зрабіць так, каб быць беларусам у Беларусі было камфортна" | Euroradio

Госць Еўрарадыё — гісторык і археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча, прафесар Аляксандр Краўцэвіч. Паслухаем яго версію беларускай нацыянальнай ідэі!
12/23/201934 minutes
Episode Artwork

Алесь Дзянісаў у Ідэі Х: "Каб балела за гэтую зямлю — з такой ідэяй я жыву" | Euroradio.fm

Госць праграмы "Ідэя Х" — Алесь Дзянісаў, лідар гродзенскага гурта DZIECIUKI. Мы адмыслова паставілі гэты эфір на гэты дзень: большага антыкамуніста, чым Дзянісаў, у Беларусі знайсці наўрад ці атрымаецца. Там і пра закапаны ў лесе кулямёт, і пра "Пагоню", і пра "моўнае пытанне", і нават пра выбары ў парламент.
12/6/201934 minutes
Episode Artwork

Зянон Пазняк: "Беларусь перадусім!" — гэта сёння наша галоўная ідэя | Euroradio.fm

Госць Еўрарадыё — адзін з заснавальнікаў "Мартыралогу Беларусі" і Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне", археолаг, мастацтвазнаўца, пісьменнік, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі — БНФ Зянон Пазняк. Каб сустрэцца з легендай беларускай палітыкі, нам давялося ехаць у Варшаву: Зянон Пазняк з моманту сваёй вымушанай эміграцыі ў 1996 годзе і атрымання палітычнага прытулку ў ЗША не прыязджае ў Беларусь. На размову Зянон Станіслававіч пагадзіўся лёгка, нягледзячы на вялікую занятасць. І сам прыехаў у варшаўскую студыю Еўрарадыё.
12/6/201934 minutes
Episode Artwork

Алесь Дзянісаў: "Каб балела за гэтую зямлю — з такой нацыянальнай ідэяй я жыву" | Euroradio

У "Дзень Вялікай Кастрычніцкай Рэвалюцыі" госцем падкаста "Ідэя Х" стаў Алесь Дзянісаў, лідар гродзенскага гурта DZIECIUKI. Большага антыкамуніста, чым Дзянісаў, у Беларусі знайсці наўрад ці атрымаецца. У падкасце — пра закапаны ў лесе кулямёт, пра "Пагоню", пра "моўнае пытанне" і нават пра выбары ў парламент.
11/11/201948 minutes, 5 seconds
Episode Artwork

Мікола Пачкаеў: “Актуальная нацыянальная ідэя сёння — адстаяць незалежнасць краіны” | Euroradio

Старшыня Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, намеснік старшыні Рады БНР у выгнанні па міжнародных адносінах Мікола Пачкаеў актуальнай нацыянальнай ідэяй для Беларусі лічыць адстойванне незалежнасці Беларусі. А адсутнасць дэмакратыі і вяршэнства права называе пагрозамі для беларускага быцця:
11/1/201934 minutes
Episode Artwork

Алег Латышонак: "Жыве Беларусь!" — лепшай нацыянальнай ідэі я на сёння не бачу | Euroradio.fm

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым зімовым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
10/16/201931 minutes, 1 second
Episode Artwork

Лявон Вольскі: Націдэя павінна быць рамантычнай і вяртаць пачуццё годнасці | Euroradio

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым зімовым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
9/11/201934 minutes
Episode Artwork

Філіп Чмыр: Нацыянальная ідэя ― гэта ерась! | Euroradio

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым зімовым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
9/11/201934 minutes
Episode Artwork

Сяргей Чалы: Нам патрэбны не адзін Горват на ўсю Беларусь, а сетка Горватаў! | Euroradio

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым зімовым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
9/11/201934 minutes
Episode Artwork

Андрэй Кім: Сучасная рыцарская Беларусь — такая краіна мне мроіцца | Euroradio

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым зімовым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
7/22/201934 minutes
Episode Artwork

Адам Мальдзіс: Спрадвеку ў беларусаў была адна націдэя — мова! | Euroradio

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым зімовым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў. Па завядзёнцы, у якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць раз на тыдзень. 24 студзеня госць Еўрарадыё — беларусіст, літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік, доктар філалагічных навук прафесар Адам Мальдзіс.
7/22/201934 minutes
Episode Artwork

Севярынец: Гэта зямля наша і мы тут гаспадары — іншай ідэі беларусам не трэба | Euroradio

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым зімовым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў. Па завядзёнцы, у якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць раз на тыдзень. 17 студзеня ў студыі Еўрарадыё — даследчыца беларускай літаратуры, пісьменніца, настаўніца рускай мовы і літаратуры Ганна Севярынец.
7/22/201934 minutes
Episode Artwork

Хадановіч: Мая націдэя: Беларусь мусіць быць бязмежнай ва ўсіх сэнсах | Euroradio

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым восеньскім сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
7/22/201933 minutes, 31 seconds
Episode Artwork

Аслюк: Няхай жыве Беларусь вечна – так мусіць сёння гучаць нацыянальная ідэя беларусаў | Euroradio

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць. Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў? На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у новым сезоне аўтарскай праграмы “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў. Па завядзёнцы, у якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы. Праграма выходзіць раз на тыдзень. 3 студзеня ў студыі Еўрарадыё — рэжысёр дакументальнага кіно Віктар Аслюк.
7/22/201934 minutes