Winamp Logo
Праца, грошы, рок-н-рол Cover
Праца, грошы, рок-н-рол Profile

Праца, грошы, рок-н-рол

Belarusian, Education, 1 season, 3 episodes, 1 hour, 39 minutes
About
Сумесны падкаст САМі і Забі зяпу на тэму працы, заробка і творчай дзейнасці. Дзе беларускай моладзі шукаць сябе і грошы? Чым адрозніваецца фрыланс і сталая праца? Як сумяшчаць творчы шлях і добры заробак? І што з перспектывамі? Сачыце за намі ў Інстаграм: @sami.supolka і @zabiziapu Прыходзце запісвацца на Студыю42: @studio42minsk
Episode Artwork

#3 Праекты і валантэрства: дзеля чаго ўсё гэта?

Заключны выпуск сезона пра праектную працу і валантэрства. На чым трымаецца праца без грошаў? Чаго каштуе валантэрская дзейнасць і як прыйсці да манетызацыі? Якія добрыя магчымасці адкрывае праектная дзейнасць? Уладзь з Забі зяпу і Саша да Каця з САМі распавялі пра тое, як пачыналі свае праекты і на што трэба звярнуць увагу тым, хто хоча ладзіць нешта сваё. Падглядзелі ў закуліссе каманднай працы і даведаліся пра сапраўдную матывацыю да дзейнасці. Абавязкова да праслухоўвання тым, хто зацікаўлены ў творчым развіцці і імкнецца да большага!
5/8/202328 minutes, 44 seconds
Episode Artwork

#2 Фрыланс: начны кашмар або салодкі сон?

Другі выпуск прысвячаем тэме фрыланса. Як шмат меркаванняў і пытанняў круцяцца вакол часовай працы, так і шмат людзей, якія плануюць або пачынаюць свой шлях у фрылансе. Аб сваім удалым і няўдалым вопыце распавялі Уладзь з Забі зяпу і Каця з Сашай з САМі. Паразважалі аб асалбівых магчымасцях, якія фрылнс дае, і цяжкасцях, якіх ў ім не мала. Нарэшце, адкрыта паразмаўлялі пра свой заробак у сферах аператарства, відэамантажу, ілюстрацыі, анімацыі і капірайтэнга. Асцярожна! Магчыма змена стаўлення да фрыланса пасля праслухоўвання)
4/23/202333 minutes, 38 seconds